На YouTube-канале кампаніі «АвтоКрАЗ» з'явілася відэа, на якім паказаная ўкраінская мадэрнізаваная 122-міліметровая рэактыўная сістэма залпавага агню (РСЗА) БМ-21УМ «Берест».
У прыватнасці, дэманструецца, як машына едзе па бездарожжы і залазіць на не занадта круты пагорак. Пры гэтым баявыя магчымасці РСЗА ў роліку не паказалі. Па словах яго аўтараў, чакаецца, што «Берест» заменіць РСЗА «Град», якая цяпер стаіць на ўзбраенні ўкраінскай арміі. Можна заўважыць, што новая машына карацейшая за свайго папярэдніка. «Берест» зроблены на шасі аўтамабіля КрАЗ-5401НЕ.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары