Культура33

Алексіевіч аднаўляе «Інтэлектуальны клуб» — прыедуць Снайдэр і Пракапеня

На сустрэчы са сваімі прыхільнікамі на Менскай міжнароднай кніжнай выставе нобэлеўская ляўрэатка паведаміла, што ў сакавіку паседжаньні «Інтэлектуальнага клюбу» адновяцца. І першымі гасьцямі будуць вядомы амэрыканскі гісторык Цімаці Снайдэр і беларускі «айцішнік» Віктар Пракапеня, піша радыё «Свабода».

«Што да перапынку ў працы «Інтэлектуальнага клюбу», прабачце мяне, але летась я хварэла. Але з сакавіка мы пачынаем. Спадзяюся, адкрые новы сэзон Цімаці Снайдэр — ён мне паабяцаў. Наступным госьцем будзе беларус Віктар Пракапеня. Ён распавядзе пра будучыню, якая мяне палохае», — распавяла Сьвятлана Алексіевіч.

Набілянтка падзялілася досьведам, як яна нядаўна была ў аэрапорце ў нарвэскім Осла.

«Дзякуй Богу, я была зь перакладчыцай. У аэрапорце амаль няма людзей, якія абслугоўваюць пасажыраў — рэгіструюць усё аўтаматы. А хутка зусім людзей ня будзе — усё будуць рабіць робаты».

Сьвятлана Алексіевіч паабяцала сваім прыхільнікам, што будзе арандаваць для паседжаньняў «Інтэлектуальнага клюбу» самую вялікую залю (на кніжнай выставе, дзе праходзіла сустрэча, заля не магла ўмясьціць усіх ахвотных сустрэцца з нобэлеўскай ляўрэаткай).

***

Цімаці Снайдэр — вядомы амэрыканскі гісторык, прафэсар Ельскага ўнівэрсытэту, адмыслоўца па гісторыі Ўсходняй Эўропы, і ў прыватнасьці, Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы і Расеі новага часу. Дасьледуе праблемы нацыяналізму, таталітарызму, Галакосту.

Віктар Пракапеня — адзін з самых пасьпяховых беларускіх ІТ-бізнэсоўцаў, выканаўчы дырэктар кампаніі VP Capital, адзін зь ініцыятараў і распрацоўшчыкаў «Дэкрэта аб лічбавай эканоміцы».

Раней гасьцямі «Інтэлектуальнага клюбу» былі літаратары Вольга Седакова, Ўладзімер Сарокін, Людміла Ўліцкая, гісторык Рута Ванагайце, рэжысэр Аляксандар Сакураў, палітоляг Станіслаў Бялкоўскі ды іншыя.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі13

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць