Афіша

Каля помніка Міцкевічу

21 снежня моладзь з мястэчка Беняконі (Воранаўскі раён) прывезла ў Мінск сена, нарыхтаванае з тых палёў, па якіх Адам бегаў у дзяцінстве. А 24 снежня каля помніка Адаму Міцкевічу адбудзецца тэатральная пастаноўка.

21 снежня моладзь з мястэчка Беняконі (Воранаўскі раён) прывезла ў Мінск сена, нарыхтаванае з тых палёў, па якіх Адам бегаў у дзяцінстве. А 24 снежня каля помніка Адаму Міцкевічу адбудзецца тэатральная пастаноўка.

24 снежня, у 210‑ю гадавіну з дня нараджэння славутага беларускага паэта Адама Міцкевіча, адбудзецца сустрэча духавенства, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, дыпламатычных місій і вернікаў, каля помніка Адаму Міцкевічу ў сталічным скверы.

А 12 гадзіне ў касцёле святых Сымона і Алены адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Дапаможны біскуп Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

Пасля Эўхарыстыі яе ўдзельнікі накіруюцца ў працэсіі са знічамі да помніка.

Сёлета каля манумента Адаму Міцкевічу студэнты Беларускага дзяржаўнага інстытута культуры прадставяць тэатральную пастаноўку.
Па традыцыі адбудзецца дэкламацыя вершаў паэта на беларускай, рускай і польскай мовах.
З прамоваю выступяць прадстаўнікі мясцовых уладаў і дыпламатычных місій. Плануецца, што ў сустрэчы будуць прымаць удзел прадстаўнікі пасольстваў Польшчы, Чэхіі, Украіны, Літвы, Турцыі і інш.

Біскуп Антоні Дзям’янка правядзе кароткую малітву і асвеціць аплаткі, пасля чаго будзе магчымасць павіншаваць адно аднаго са святам Божага Нараджэння.

21 снежня моладзь з мястэчка Беняконі (Воранаўскі раён) прывезла ў Мінск сена, нарыхтаванае з тых палёў, па якіх Адам бегаў у дзяцінстве. Сена было ўрачыста перададзена ў рукі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Землякам паэта арцыбіскуп скіраваў сваё духоўнае прывітанне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала12

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў12

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў1

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»12

Былы кіраўнік «Фольксвагена» заклікаў і радыкальна рэфармаваць Германію, і замяніць ЕС на саюз іншага тыпу19

Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта18

Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»16

Мінчане згулялі брыльянтавае вяселле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала12

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць