Улада33

Суд не ведае, што рабіць з мытніцай Нядбаевай, КДБ і «ARCHE»

Амаль два месяцы прайшло з моманту затрымання на беларуска‑польскай мяжы ў Брэсце 10 асобнікаў часопіса «ARCHE», публікацыі ў якіх выклікалі ў мытнікаў падазрэнні наконт экстрэмізму. Але дагэтуль немагчыма даведацца пра лёс адабраных часопісаў.

24 кастрычніка 2008 года супрацоўніца мытні Рэната Нядбаева палічыла, што звесткі, якія ўтрымліваюцца ў № 7–8 часопіса «ARCHE», «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». 10 асобнікаў выдання, знойдзеныя ў багажы грамадзяніна Беларусі, былі забраныя на экспертызу.

Начальнік аддзела мытных расследаванняў Брэсцкай мытні Уладзімір Закржэўскі, у якога служба маніторынгу ГА «БАЖ» спрабавала высветліць, якую канкрэтна публікацыю мытнікі лічаць «шкоднай», адмовіўся адказваць на пытанні. Ён патлумачыў, што на гэта патрэбна санкцыя яго кіраўніцтва.

Прэс‑сакратар Брэсцкай мытні Сяргей Малеў таксама не змог праясніць сітуацыю. Ён толькі адзначыў, што вынікі экспертызы прыйшлі яшчэ 5 лістапада, пасля чаго Брэсцкая мытня накіравала справу ў суд Маскоўскага раёна Брэста.

Звычайна падобныя справы разглядаюцца ў судовых установах на працягу 10–15 дзён, у залежнасці ад занятасці суддзяў. Але ў гэтым выпадку ўсе спробы даведацца ў Маскоўскім раённым судзе Брэста пра лёс затрыманых асобнікаў «ARCHE» поспеху не мелі.

У прыёмным пакоі старшыні суда і канцылярыі такіх звестак журналістам не даюць, а намесніца старшыні суда Таццяна Міранюк, адказная за разгляд грамадзянскіх спраў, адмовілася гутарыць з карэспандэнтам службы маніторынгу БАЖ па тэлефоне, спаслаўшыся на занятасць.

Не змог атрымаць інфармацыі пра часопіс і яго рэдактар Валерый Булгакаў.

«На мае пытанні, ці паступіла ў суд экспертнае заключэнне, што ў ім паведамляецца і ці прызначана дата разгляду справы, супрацоўнікі Маскоўскага суда не адказвалі і толькі перанакіроўвалі адзін да другога. Урэшце 28 лістапада рэдакцыя часопіса накіравала афіцыйны запыт у суд, і зараз мы чакаем адказу», — паведаміў сп. Булгакаў.

Нагадаем, напрыканцы лістапада галоўны рэдактар «ARCHE» В. Булгакаў атрымаў з Дзяржаўнага мытнага камітэту адказ на свой зварот з нагоды затрымання часопіса. Намеснік старшыні камітэта Сяргей Барысюк паведаміў, што ў адпаведнасці з заключэннем упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці ад 5 лістапада ў № 7–8 часопіса «ARCHE» за 2008 год «была прызнана наяўнасць заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасці і прапаганды такой дзейнасці».

Цікава, што даведацца пра вынікі суда (калі такі быў) па справе часопіса «ARCHE» не могуць і тыя, хто быў яе ініцыятарам. Паводле прэс‑сакратара Брэсцкай мытні С. Малева, ён таксама не здолеў удакладніць у судзе Маскоўскага раёна.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія42

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія42

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць