Грамадства33

Міністр Раўкоў распавёў, якія меры плануюць зрабіць для павышэння прэстыжу прызыву

У Беларусі для грамадзян, якія прайшлі тэрміновую вайсковую службу або службу ў рэзерве, плануецца ўвесці льготы і прэферэнцыі. Пра гэта паведаміў журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, піша БелТА.

«Людзям, якія адслужылі тэрміновую вайсковую службу або ВНУ, прыярытэт пры паступленні ў ВНУ пры роўнасці балаў, прыярытэт пры атрыманні жылля ў інтэрнаце, пры размеркаванні і іншыя прэферэнцыі, якія мы прапанавалі (на нарадзе)», - распавёў Андрэй Раўкоў.

Сёння на нарадзе комплексна абмяркоўвалася праблематыка камплектавання вайсковых падраздзяленняў асабовым складам, разглядаўся пакет прапаноў, як матываваць грамадзян да праходжання тэрміновай службы, павысіць прэстыж вайсковай службы. Зараз у Беларусі даецца 47 розных адтэрміновак ад праходжання тэрміновай вайсковай службы. На думку ваенных, іх колькасць можна скараціць.

«Па ўсіх напрамках, якія былі прапанаваны кіраўніку дзяржавы, якімі крокамі ісці, прынятае станоўчае рашэнне. Але разам з тым выказана пажаданне ўдакладніць некаторыя пытанні з юрыдычнага боку», - дадаў міністр.

Меры, якія разглядаліся на нарадзе, будуць рэалізаваны ў два этапы.

Спачатку гаворка ідзе пра тое, каб навесці парадак на ўсіх узроўнях — ад урокаў дапрызыўнай падрыхтоўкі ў школах і працы медкамісій ў ваенкаматах да службы ў войску ў цэлым. Гэта стала ключавым патрабаваннем кіраўніка краіны. Адначасова будуць распрацоўвацца жорсткія меры барацьбы з ухілістамі. Гэтую працу плануецца завяршыць да восені і паведаміць аб выніках кіраўніку дзяржавы.

Падчас другога этапа перагледзяць правілы прызыву на тэрміновую ваенную службу. Будуць яшчэ раз прааналізаваны адтэрміноўкі, магчыма, ад некаторых адмовяцца. Падумаюць і над тым, як зацікавіць грамадзян у выкананні воінскага доўгу. Цяпер абмяркоўваюцца самыя розныя меры, але ў адзін момант іх ўвасабляць у жыццё не плануюць. На нарадзе падкрэслівалася, што ніякай карэннай ломкі быць не павінна, у гэтых працэсах неабходны паступальны рух.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць