У аўторак, 27 лютага, у Мюнхене пачаўся суд над пляменнікам крамлёўскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва, які ваяваў на Данбасе на баку прарасійскіх сепаратыстаў, паведамляе RTVI.
Сяргея Кісялёва абвінавачваюць у падрыхтоўцы злачынства, якое пагражала дзяржаўнай бяспецы, і ў парушэнні закона аб кантролі над зброяй.
Паводле следства, у жніўні ён праходзіў ваенныя трэніроўкі ў лагеры баевікоў у Санкт-Пецярбургу, рыхтуючыся адправіцца ваяваць на ўсход Украіны.
Расследаванне ў дачыненні да Кісялёва нямецкія ўлады пачалі ў канцы 2017 года.



Каментары