Публіцыст і навуковы супрацоўнік Цэнтра гісторыка-філасофскіх даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Аляксей Дзермант падчас «Вялікай размовы з прэзідэнтам» пацікавіўся ў Аляксандра Лукашэнкі з нагоды таго, што варта было б актывізаваць ідэалагічную працу. У тым ліку размова зайшла і пра акцыю да Дня Перамогі «Несмяротны полк».
«Несмяротны полк і гэтак далей… Я катэгарычна супраць, — адказаў Аляксандр Лукашэнка. — Не таму, што супраць гэтай акцыі. Гэта бліскучая акцыя, расійская акцыя, мы з прэзідэнтам Расіі абмяркоўвалі некалькі гадоў таму гэтае пытанне. Я кажу: «Таксама там вашы нас папракаюць, што мы нібыта забараняем «Несмяротны полк». Вы ж у нас — груба сказаў так — садралі гэтую ідэю». Памятаеце? «Беларусь памятае». Вы памятаеце гэтыя акцыі? Я стаў прэзідэнтам, першая мая была акцыя і мяне ветэраны паклікалі ісці ад ўнівермага, па-мойму, мы ішлі ад ГУМа, да плошчы Перамогі і ўскладалі заўсёды вянкі. Хто — з партрэтамі, хто — яшчэ з чымсьці. А потым хадзілі яшчэ першыя гады, я памятаю, у адной акцыі браў удзел, будучы прэзідэнтам, да помніка Леніну. Дакладна такое ж шэсце».
Каментары