Усяго патроху11

Свята ў кожным раёне

Святочныя навагоднія ялінкі пройдуць у навагоднюю ноч ва ўсіх раёнах сталіцы.

Святочныя навагоднія ялінкі пройдуць у навагоднюю ноч ва ўсіх раёнах сталіцы.

31 снежня ў 21.00 навагодняе шоў пачнецца на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі. Яно будзе працягвацца да 04.00.

У святочным канцэрце возьмуць удзел вядомыя артысты і творчыя калектывы. У 01.30 каля стэлы «Мінск — горад‑герой» адбудзецца навагодні феерверк.

***

У ноч з 31 снежня на 1 студзеня масавыя гулянні для жыхароў Заводскага раёна пройдуць на пляцоўках каля Палаца культуры МАЗа, у пасёлку Сосны, мікрараёне Шабаны, на пляцоўцы перад мабільным катком у мікрараёне Чыжоўка і ў мікрараёне Паўночны.

***

У Ленінскім раёне сустрэча Новага года адбудзецца на пляцоўцы каля кінатэатра «Салют», у мікрараёне Лошыца (СШ № 222) і на плошчы каля ДК «Лошыцкі». Дзіцячае свята пройдзе 1 студзеня з 12.00 да 16.00 на пляцоўцы каля кінатэатра «Салют».

***

У Маскоўскім раёне месцамі правядзення навагодніх мерапрыемстваў «Пакуль гадзіннік 12 б’е…» будуць сквер па праспекце газеты «Правда» і сквер‑палянка па вуліцы Карпава.

1 студзеня ў скверы па праспекце газеты «Правда» пройдзе вячэрняе прадстаўленне (з 18.00 да 20.00). З 2 па 5 студзеня запланаваны дзіцячыя святы ў скверы па праспекце газеты «Правда (з 12.00 да 14.00).

***

Жыхары Кастрычніцкага раёна сустрэнуць Новы год на пляцоўцы каля Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

Мерапрыемствы пройдуць таксама ў мікрараёнах Курасоўшчына (пляцоўка каля кінатэатра «Электрон»), на вуліцы Асаналіева (каля гандлёвага цэнтра) і ў пасёлку Сокал (каля гандлёвага комплексу).

Шоу «Навагодні год крочыць па планеце» ў Партызанскім раёне адбудзецца на пляцоўках перад заводаўпраўленнем МТЗ, на лыжаролернай трасе па вуліцы Сталетава, у мікрараёне Сцяпянка.

***

У Першамайскім раёне святкаванне ў навагоднюю ноч будзе арганізавана на пляцоўцы каля магазіна «Гаспадарчыя тавары» (вуліца Русіянава, 1) і на пляцоўцы каля клуба «Ракетчык».

На «Навагоднюю казку» запрашаюць жыхароў раёна 1 студзеня з 12.00 да 16.00 на пляцоўку каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі, з 10.00 да 12.00 — каля Мінскага электрамеханічнага завода (вуліца Валгаградская, 6), з 12.00 да 14.00 — на пляцоўку па вуліцы Русіянава, 1.

***

У Савецкім раёне шоу «Чароўнасць навагодняй ночы» адбудзецца на плошчы каля універсама «Паўночны» (вуліца Мірашнічэнкі, 3), на стадыёне СШ № 53 (вуліца Бяды, 9) і на плошчы перад Камароўскім рынкам.

***

У Фрунзенскім раёне навагоднюю ноч можна правесці на пляцоўках каля рынку «Заходні» (вуліца Бурдэйнага, 6), Мінскага лядовага палаца спорту (вуліца Прытыцкага, 27), магазіна «Купалаўскі» (вуліца Лынькова, 57), ГЦ «Максімус» (вуліца Лабанка, 94), Мінскага раённага цэнтра культуры (вуліца Вышалескага, 7), ГЦ «Магніт» (перасячэнне вуліц Гарэцкага і Шаранговіча) і на пляцоўцы ў скверы на перасячэнні вуліц Ляшчынскага і Матусевіча.

***

У Цэнтральным раёне святкаванне пройдзе на плошчы каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў і каля Палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі44

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

На паліва — 700 рублёў на месяц. Мінчанка ганяе на яркім «Барбі-фордзе»10

Славакія ўводзіць ліміт хуткасці на тратуарах. Пешаходы ў шоку9

Рэйтынг краін для жыцця на пенсіі2

Вялікі нумар у гатэлі каля акіяна ў элітным раёне Рыа-дэ-Жанэйра. Як жыве Карпушонак, якая не дае пра сябе забыць12

Што вядома пра раман спявачкі Кэці Пэры і былога прэм'ера Канады Джасціна Трудо6

У Адэсе здарыўся скандал з-за рэпераў з Беларусі14

«І зноў кульгавы дыябетык з пастаяннай задышкай выжыльваецца ды пнецца паказаць, што ён не толькі гігант думкі»20

Рыбак, які шукаў чарвякоў, выпадкова знайшоў адзін з найбуйнейшых срэбных скарбаў Сярэднявечча1

«Новая хатка, толькі цесненькая». Чым была труна ва ўяўленні продкаў беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі44

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць