Свет3838

Напад у цягніку ў Англіі: 10 параненых

«Я падумаў, што гэта падобна да розыгрышу пасля Хэлоўіна, які адзначаўся напярэдадні». У Англіі адбыўся напад з нажом у цягніку ў графстве Кембрыджшыр — пацярпелі 10 чалавек, дзевяць з іх атрымалі небяспечныя для жыцця раненні.

Фота: Chris Radburn / PA Images via Getty Image

Напад адбыўся ў суботу ўвечары ў цягніку ў графстве Кембрыджшыр, які рухаўся з горада Донкастэр на паўночным усходзе Англіі на вакзал King's Cross у Лондане, піша BBC.

Пасля таго, як стала вядома пра здарэнне, вялікая колькасць супрацоўнікаў экстранных службаў прыбыла да месца здарэння на станцыю Хантынгдан у Кембрыджшыры, дзе цягнік зрабіў незапланаваны прыпынак.

Паліцыя пацвердзіла, што дзевяць чалавек знаходзяцца ў бальніцы з небяспечнымі для жыцця траўмамі. Яшчэ адзін чалавек праходзіць лячэнне ў бальніцы з траўмамі, якія не нясуць пагрозы для жыцця.

У сувязі з інцыдэнтам арэштаваныя два чалавекі, якія цяпер пад вартай.

Расследаванне праводзіцца пры падтрымцы супрацоўнікаў антытэрарыстычнага падраздзялення. Паліцыя паведамляе, што рух цягнікоў у гэтым раёне па-ранейшаму прыпынены. Таксама захоўваецца шэраг абмежаванняў на рух аўтатранспарту.

Фота: Chris Radburn / PA Images via Getty Image

Што расказваюць відавочцы

Паступаюць падрабязнасці пра тое, што адбывалася ў момант атакі.

Олі Фостэр, які быў у цягніку падчас інцыдэнту, расказаў, што пасажыры былі ахопленыя панікай, а скрываўленыя ахвяры крычалі аб дапамозе.

Фостэр апавёў, што спачатку пачуў крыкі: «Бяжыце, бяжыце, там хлопец усіх рэжа нажом», і падумаў, што гэта падобна да розыгрышу пасля Хэлоўіна, які адзначаўся напярэдадні.

Праз некалькі хвілін людзі пачалі праціскацца скрозь вагон, і Фостэр заўважыў, што яго рука «ўся ў крыві», бо, паводле яго слоў, «кроў была паўсюль на сядзенні», на якое ён абапіраўся.

Фостэр расказаў, што мужчына сталага веку «засланіў» сабой дзяўчыну, абараніўшы яе ад нападу, але сам пры гэтым атрымаў раненні галавы і шыі. Пасажыры вакол яго выкарыстоўвалі курткі, каб спыніць крывацёк.

Хоць усё гэта доўжылася ўсяго 10—15 хвілін, Фостэр кажа, што інцыдэнт «здаваўся вечнасцю».

Фота: Chris Radburn / PA Images via Getty Image

Імёны пацярпелых пакуль не называюцца. Асобы двух арыштаваных у сувязі з нападам таксама не выдаюцца.

Брытанская транспартная паліцыя пацвердзіла Бі-бі-сі, што спачатку паліцыя і экстраныя службы выкарыстоўвалі кодавае слова «Plato», якое ўжываецца пры рэагаванні на «масавы тэрарыстычны напад». Пазней выкарыстанне гэтага кодавага слова было адмененае.

Паліцыя абвясціла пра «буйное здарэнне», расследаванне праводзіцца пры падтрымцы супрацоўнікаў контртэрарыстычнага падраздзялення.

Каментары38

  • Derek Śmigly
    02.11.2025
    напэу́на гэта былі новыя эмиранты , прыехау́шыя працаваць у́ айці .
    проста ім не спадабаліся абыякавыя лычы мясцовых , якім напляваць на у́сё ))
  • Было шмат раз у меншым маштабе
    02.11.2025
    Раскрыйце этнiчнае паходжанее нападнiка... Зараз у Брытанii ад мiгрантаў з 3-га свету пайшла цэлая масавая з'ява нападу (або разборак памiж сабой) з мачэта цi вялiкiмi нажамi, што так званы "stabbing" можна сустрэць усё часцей i часцей на вулiцах
  • Indrid Cold
    02.11.2025
    Ислам рэлігія тэрарыстаў

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць