«Галоўнае, гэта відэа майму мужу не паказвайце, а то з Казахстана ў Беларусь пешкі пойдзе».

Фермеры з вёскі Ануфравічы Слуцкага раёна робяць каўбасы розных відаў, сала, кумпяк, халадзец. Прадаваць мясныя прысмакі яны ездзяць на кірмашы па розных вёсках, а таксама дасылаюць па краіне «Белпоштай».
Відэа, дзе гаспадыня Кацярына наразае на марозе тоўстае сала, збіраюць мільёны праглядаў. Такое сала з мясной праслойкай у фермераў каштуе 28 рублёў за кілаграм.
Апетытнымі прысмакамі захапляюцца не толькі беларусы.
«Галоўнае, гэта відэа майму мужу не паказвайце, а то з Казахстана ў Беларусь пешкі пойдзе», — пішуць у каментарах аматары сала.
Каментары
Ну, i ешце сала з ранiцы: зусiм невялiчкi кавалачак, смачна i карысна.