Грамадства

Кадэбэшнік пад выглядам беларуса з Германіі спрабаваў арандаваць яхту

Аляксандра Мамаева, якая разам з іншымі ініцыявала стварэнне Народных амбасадаў Беларусі, а таксама прадстаўніцтва ў Славеніі, расказала «Вясне», што ёй рэгулярна пішуць кадэбэшнікі, спрабуюць завербаваць і пагражаюць сваякам у Беларусі і знаёмым. У эміграцыі яна займаецца яхтавым бізнесам.

Аляксандра Мамаева

«Аднойчы нейкі мужчына пад іменем Кірыл напісаў мне ў фэйсбуку пад выглядам кліента, ці магу я яму здаць у арэнду яхту. Ён прадставіўся беларусам, які цяпер жыве ў Нямеччыне і спаслаўся на майго калегу з дыяспары, нібы з ім знаёмы. Мы з ім доўга ліставаліся наконт рэзервацыі яхты. Ён сапраўды замовіў паездку на яхце на адзін дзень, я нават зрабіла яму дамову, але для мяне ён быў «праблемным кліентам», бо ён увесь час змяняў умовы арэнды, і ў выніку ён усё ж такі адмовіўся ад тура», — расказала Аляксандра.

Акрамя тура на яхце, Кірыл распытваў, як жыве беларуская дыяспара ў Нямеччыне і Славеніі, ці праводзяцца нейкія мерапрыемствы, ці можа далучыцца да дыяспаральных чатаў.

«Паколькі ён пазіцыянаваў сябе як беларус з Мюнхена і збіраўся ў Славенію, гэта выглядала натуральна. Пасля кансультацыі з калегамі, я даслала яму спасылку на публічныя чаты беларусаў на «dze.chat». Калегі ў Народных амбасадах палічылі Кірыла сумнеўным, бо ягоны акаўнт у фэйсбуку быў створаны пасля 2020 года, а ў дыяспары Мюнхена яго не ведалі».

Праз некаторы час Кірыл пачаў тэлефанаваць і заклікаць супрацоўнічаць, пагражаючы актывістам дыяспары.

«Ён пералічваў некалькі прозвішчаў тых актывістаў, хто быў публічным. Як толькі я гэта пачула і зразумела, з кім я размаўляю, то спыніла размову.

Спробы вярбоўкі працягваліся праз паведамленні, гучалі пагрозы родным, якія засталіся ў Беларусі, выкарыстоўвалася стандартная фармулёўка: «Мы гатовыя верыфікавацца праз вашых сваякоў у Беларусі».

Аляксандра распавяла пра гэтую спробу вярбоўкі сваім калегам у Каардынацыйнай радзе, Народным амбасадам, актывістам у дэмакратычным руху, якія займаюцца пытаннямі бяспекі.

«Я лічу, што публічнасць — гарантыя маёй бяспекі ў тым ліку».

Як распавядае суразмоўца, нават ліставанне з супрацоўнікам КДБ паводле законаў краінаў Еўрасаюза можа трактавацца як супраца з выведкай іншай краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно4

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Да такога не дадумаліся нават у беларускай дыктатуры. Пра што «Эйфарыя» Марыі Пархімчык3

Эканаміст Львоўскі расказаў, чаму з аптымізмам глядзіць на будучыню свету7

Усяго 7 рублёў на дзень траціць трэнер з Бараўлян на здаровае харчаванне5

Кандуктарка аўтобуса расказала, як правярае, што перад ёй школьнік5

На паліва — 700 рублёў на месяц. Мінчанка ганяе на яркім «Барбі-фордзе»10

Славакія ўводзіць ліміт хуткасці на тратуарах. Пешаходы ў шоку12

Рэйтынг краін для жыцця на пенсіі2

Вялікі нумар у гатэлі каля акіяна ў элітным раёне Рыа-дэ-Жанэйра. Як жыве Карпушонак, якая не дае пра сябе забыць12

Што вядома пра раман спявачкі Кэці Пэры і былога прэм'ера Канады Джасціна Трудо6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно4

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць