Усяго патроху

Не хадзіце, дзеткі, у Афрыку гуляць

Тром малым германятам, ва ўзросце 5, 6 і 7 гадоў, відаць, абрыдла непагадзь і халадэча, што пануюць цяпер на іх Бацькаўшчыне, ды яны надумалі вырушыць у вандроўку па цёплай Афрыцы.

Тром малым германятам, ва ўзросце 5, 6 і 7 гадоў, відаць, абрыдла непагадзь і халадэча, што пануюць цяпер на іх Бацькаўшчыне, ды яны надумалі вырушыць у вандроўку па цёплай Афрыцы.

Хлопчык Міка і ягоная малалетнія сяброўка Аннабель мелі намеры ажаніцца ў Афрыцы і нават парупіліся пра сведку, захапіўшы з сабою 5‑гадовую Анабеліну сястрычку.

Час уцёкаў быў абраны ўдала — 1 студзеня, раніцою, калі іх бацькі салодка спалі пасля навагодніх святкаванняў,
троіца паспяхова ўцякла з дому. На трамваі малыя ўцекачы даехалі да чыгуначнага вакзалу і ўжо збіраліся былі сесці на аўтобус, што меўся адымчаць іх у аэрапорт, але на гэтым этапе дзетак спыніў паліцэйскі нарад. У пастарунку яны прызналіся, што хацелі ўцячы ў Афрыку, бо «там прыемна і цёпла».

«Дзеткі сапраўды пнуліся здзейсніць уцёкі ў Афрыку, — сказаў прэсавы сакратар паліцыі Гановеру. — Яны распрацавалі ўсё як мае быць.

Калі мы іх затрымалі, дык яны мелі тры чамаданы, напоўненыя ежай, плаўкамі і нават сонечнымі акулярамі».
Пры вобыску паліцыянты высветлілі, што для далёкага падарожжа дзеткі хіба забыліся падбаць пра грошы.

Уцекачоў‑няўдакаў вярнулі стурбаваным бацькам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым23

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць