Грамадства2424

Дашкевіч: Вам не падабаецца слова «шуняўкі»? Магу называць «шакалы НКВД»

Маладафронтавец Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы ў Мінску пасля выступу на Дзень Волі. Праз двое сутак яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 45 базавых велічынь (1150 рублёў) за заклікі да ўдзелу ў акцыі ў Курапатах. Па вызваленні Зміцер Дашкевіч падзяліўся з «НН» сваімі ўражаннямі.

«Пад’ехаў на святкаванне ў Кіеўскі сквер ненадоўга. Дзеці гуляліся на дзіцячай пляцоўцы. Я думаў, што хвілін пятнаццаць там пабуду і паеду ў Курапаты. А тут падыходзяць два бугаі, ды кажуць: «Прайдзёмце». Ну прайшлі, потым праехалі. Доўга мне не казалі, з якой прычыны мяне затрымалі. Толькі ў Цэнтральным райаддзеле сказалі, што гэта заклік да масавай акцыі. Мне смешна стала.

25 Сакавіка адзначыў вельмі годна на Акрэсціна — з салютам. Ад феерверка трэсліся ўсе сцены. Вельмі дзякую людзям, якія адзначалі Дзень Волі і мяне парадавалі.

Мы можам толькі здагадвацца, за што затрымалі. Яны былі незадаволеныя: чаму ты на нас так, чаму «шуняўкі»? Я кажу: хлопцы, а як вас тады называць? Людзей, якія без формы затрымліваюць людзей? Як называць людзей, якія стаяць ля кабака «Паедзем, паядзім» і крычаць «слава Расіі»? Вас называць «супрацоўнікамі закона»?

Калі вам не падабаюцца «шуняўкі», то сказалі б. Я папрасіў у вас прабачэння. Прыдумаю іншае словазлучэнне. Напрыклад, «шакалы НКВД Шуневіча» буду казаць. Трэба рэчы называць сваімі імёнамі.

Мяне не судзілі 25 Сакавіка, бо ім трэба было перачакаць Дзень Волі. Мабыць, не хацелі даваць 15 сутак і кагосьці злаваць. Я буду абскарджваць прысуд. Тое, што мне напісалі ў пратаколе, — гэта дзіка нават для бяспраўнай беларускай дзяржавы.

Мяне судзіў беларускамоўны суддзя (Іван Касцян — «НН»), бо ў мяне на ўсіх пратаколах запісана: «Не разумею рускай мовы». Яны мне без усякіх хадайніцтваў знайшлі беларускамоўнага суддзю. І ён праглядаў відэа выступу, дзе я казаў, каб тыя, хто могуць, паставілі свечкі ў Курапатах. Ні даты, ні часу я не называў. Якая тут несанкцыянаваная акцыя?

Нядаўна Лукашэнка казаў, каб людзі прыходзілі ў Курапаты, сядзелі на «лаве Клінтана» ды кулялі чарку ў кабаку. Дык гэта таксама несанкцыянаваная акцыя? Парадаксальна.

Праз «НН» хачу падзякаваць супрацоўнікам сілавых структур і асабіста падпалкоўніку Дзімычу, які курыраваў маё затрыманне, бо хто б чуў маю прамову, каб не затрыманне? А так пасланне было пашырана ў дзясяткі і ў сотні разоў. Вельмі ім удзячны за гэта».

Каментары24

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць