Грамадства22

Следчы камітэт распавёў, якое пакаранне пагражае ілжэмінёру гандлёвых цэнтраў і вакзала ў Мінску 

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце заведама ілжывага паведамлення аб небяспецы, якое паступіла на электронную пошту кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі. Асобе, якая паведаміла аб мініраванні гандлёвых цэнтраў і вакзала ў Мінску, пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, распавяла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Фота Pavel Stánkus

«Следчыя ў Магілёве, дзе месціцца кантакт-цэнтр БЧ, правялі агляд працоўнага месца спецыяліста, які атрымаў паведамленне аб небяспецы. Следча-аператыўныя групы працягваюць працу ў Мінску», — сказала Ганчарова.

Следчы камітэт звяртае ўвагу, што загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы — выбуху, падпале ці іншых дзеяннях, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей, — цягне крымінальную адказнасць, якая наступае з 14 гадоў. Максімальнае пакаранне па артыкуле — 7 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, заканадаўствам прадугледжана кампенсацыя вінаватай асобай усіх выдаткаў, якія панеслі экстранныя службы пры рэагаванні на ілжывае паведамленне.

Інфармацыя аб мініраванні гандлёвых цэнтраў «Галілеа» і «Замак», а таксама чыгуначнага вакзала ў Мінску, паступіла 31 сакавіка прыблізна а 13-й гадзіне. Супрацоўнікі БЧ звярнуліся ў міліцыю. Праваахоўныя органы адразу ж прынялі меры, каб гарантаваць бяспеку людзей. Супрацоўнікі міліцыі эвакуявалі работнікаў і наведвальнікаў ГЦ і вакзала. На месцы здарэнняў выбылі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы. Ні на адным з аб'ектаў выбуховых прыладаў не знойдзена.

Работа гандлёвых цэнтраў і чыгуначнага вакзала адноўленая. Сённяшні выпадак ілжэмініравання стаў дванаццатым па ліку з пачатку 2019 года.

Чытайце таксама: Праз падазроны электронны ліст былі ачэплены вакзалы Мінска і буйныя гандлёвыя цэнтры ФОТЫ

Каментары2

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць