У Віцебску гаспадыня сабакі знявечыла прахожую за заўвагу аб парушэнні правілаў выгулу жывёлы, паведамляе віцебская абласная міліцыя.
Выпадак адбыўся позна вечарам 29 сакавіка на вуліцы Гагарына. Уладальніца сабакі выгульвала жывёлу каля свайго дома. Міма праходзіла 45-гадовая жанчына са сваячкай, яна зрабіла заўвагу гаспадыні, што сабака без напысніка.
Сварка перарасла ў бойку. У нейкі момант зразумеўшы, што сілы не роўныя, 50-гадовая гаспадыня сабакі збегала дадому, узяла нож і напала на адну з жанчын, некалькі разоў ударыўшы нажом у твар.
Пацярпелая была шпіталізавана. Яе сваячка атрымала лёгкія пашкоджанні.
Каментары