Кіно55

Фінальны сезон «Гульні тронаў» будзе выходзіць на беларускай мове

Відэасервіс VOKA працягвае папаўняць калекцыю серыялаў, даступных да прагляду ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску», сенсацыйнай навінкай: беларускія прыхільнікі «Гульні тронаў» могуць глядзець новыя серыі апошняга сезона на роднай мове практычна адразу ж пасля іх сусветнай прэм’еры!

Першыя дзве серыі заключнага сезона самага папулярнага серыяла ў жанры фэнтэзі за ўсю гісторыю тэлебачання ўжо можна знайсці на платформе ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску». Астатнія эпізоды будуць з’яўляцца ў беларускай агучцы праз 72 гадзіны пасля афіцыйнага рэліза.

Сачыць за перапетыямі барацьбы прэтэндэнтаў на трон Сямі каралеўств адзін з адным, а чалавецтва —з нашэсцем Белых хадакоў на чале з Каралём ночы карыстальнікі відэасервіса VOKA змогуць у рамках падпіскі на пакет «Амедыятэка». Новыя серыі восьмага сезона «Гульні тронаў» выходзяць раз на тыдзень па панядзелках — адначасова з сусветнай прэм’ерай.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай55

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць