Здарэнні1010

Гродзенцу, які рэпостнуў кліп Rammstein, вынеслі прысуд

Гродзенец Андрэй Галавенка распавёў Hrodna.life, што яшчэ ў пачатку мая крымінальную справу закрылі, а замест яе пачалі адміністрацыйную. У выніку за репост кліпа Rammstein ён атрымаў штраф — 1275 рублёў (50 базавых велічыняў).

Чытайце таксама: У Гродне распачалі крымінальную справу за рэпост кліпа Rammstein

Кліп Pussy нямецкага гурта Rammstein Андрэй размясціў на сваёй старонцы ў верасні 2014 года. Праз 4,5 гады, 21 мая 2019-га, аддзел культуралагічных экспертыз Дзяржкамітэта судовых экспертыз прызнаў кліп забароненым да распаўсюджвання з-за ўтрымання парнаграфічных сцэн.

На падставе экспертызы Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч.2 ст.343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфіі). За гэта пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі.

«З-за тэрміну даўніны справу перавялі ў адміністрацыйную. Таксама мой працадаўца даў станоўчую характарыстыку з месца працы, — распавядае Андрэй. — У выніку 10 мая мне агучылі прысуд: абышлося штрафам у памеры 50 базавых. Прыйшлося яшчэ заплаціць за выдаткі суда і за праведзеную экспертызу. Добра, што ўсё так скончылася».

Усе сабраныя грошы пайшлі на адваката і штраф

Калі інфармацыя пра крымінальную справу стала публічнай, Андрэя падтрымалі многія беларусы. Хлопец прасіў дапамагчы сабраць грошы на адваката.

«Вялікі дзякуй усім тым, хто мне дапамог. Я не думаў, што людзі адгукнуцца і падтрымаюць мяне ў цяжкую хвіліну. Гэта вельмі прыемна, што ў нас ёсць такія людзі. Нават прадстаўнікі групы Rammstein выходзілі на мяне і гатовыя былі дапамагчы, але на той момант дапамога ўжо не была патрэбная. Усе сабраныя сродкі пайшлі на адваката і на пагашэнне штрафу. Раю ўсім на будучыню глядзець, што дадаваць у сацыяльныя сеткі. За ўсімі намі сочаць», — сказаў Андрэй.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат1

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

У Гарадку прыватнік адкрыў сыраварню. Якія заробкі прапануе?1

Ксёндз у Беняконях трымае 300 індыкоў, кур і перапёлак2

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны14

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат1

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць