Грамадства2929

Мінскія школьнікі запісалі АЎДЫЯ, як настаўніца патрабуе грошы на падпіску

У рэдакцыю Свабоды даслалі аўдыё, на якім чуваць, як з вучняў 180-й сярэдняй школы Менску патрабуюць здаць грошы за падпіску на дзяржаўныя газету і часопіс. У размове настаўніца пераходзіць на крык. 

«Я што, сабе на помнік збіраю? Што, рубель восемдзесят такія вялікія грошы?» — падвышаным тонам зьвяртаецца да дзяцей настаўніца. І жаліцца, што за тых, хто адмаўляецца здаваць, яна будзе вымушана дакласьці з уласнай кішэні — а ў яе, маўляў, і так ужо ўласная падпіска на «Настаўніцкую газету».

У маларазборлівай размове вучняў на заднім пляне чуваць назва ведамаснага выдання Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Юный спасатель» — яно рэгулярна фігуруе ў скаргах бацькоў і дзяцей на прымусовую падпіску.

«Свабода» спытала ў дырэктаркі СШ № 180 Ірыны Даніловіч, ці ёсць у іхнай школе прымусовая падпіска на дзяржвыданні.

«У нас такога быць не можа, бо ўсе дзеці самі зацікаўленыя. Адназначна не», — адказала яна.

«Гэта банальны шантаж і вымагальніцтва» — так пракаментавала сітуацыю з прымусовай падпіскай эксперт у галіне адукацыі Яўгенія Пастарнак. Летась яна зьвярталася з адкрытым лістом да галоўнага рэдактара газеты «СБ. Беларусь сегодня» з заклікам пакласці канец прымусовай падпісцы на яго выданне.

«Міністэрства адукацыі нядаўна выпусціла чарговае распараджэнне аб тым, што ніхто не мае права прымушаць нікога да падпіскі. Чарговае «бла-бла-бла». Фішка ў тым, што міністэрства гаворыць адно, а выканкамы — іншае. У школы сітуацыя незайздросная, таму што яна ў любым выпадку «атрымае па галаве». Калі яны не будуць падпісвацца, «атрымаюць на галаве» ад свайго непасрэднага начальства — упраўлення адукацыі выканкама, таму што нормы на падпіску спускаюцца адтуль. А калі хто-небудзь выкладзе такі запіс і дакажа, што кагосьці прымушалі падпісвацца, то яны тым больш «атрымаюць па галавае», таму што Міністэрства адукацыі сказала, што нельга прымушаць падпісвацца. Яны — крайнія ў любым выпадку», — кажа Яўгенія Пастарнак.

Яна дадае, што ў сітуацыі з падпіскай «ўсё гэта — на сумленні бацькоў».

«Да таго часу, пакуль бацькі даюць грошы, пакуль яны падпісваюцца, гэтая агіднасць будзе працягвацца».

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра4

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць