Усяго патроху1313

У Гродне — нашэсце вожыкаў

У пачатку чэрвеня ў сацыяльных сетках гродзенцы сталі паведамляць аб нашэсці вожыкаў у горадзе. Гэтых звяркоў у вялікай колькасці ўсё часцей можна ўбачыць у гарадскіх скверах і жылых раёнах. Спецыялісты паведамляюць, што з кожным годам калючыя жывёлы ўсё бліжэй падбіраюцца да людзей, паведамляе hrodna.life

Намеснік дырэктара Гродзенскага заапарка Віталь Гуменны адзначае, што вожыкі — гэта не сабакі і не каты, і браць іх дадому не рэкамендуецца. Іх месца — у жывой прыродзе, дзе яны выконваюць сваю ролю. У горадзе гэтых жывёл прыцягвае вялікая колькасць адходаў.

«Раней такога не было. А зараз з кожным годам вожыкаў усё больш і больш. Успамінаем леташнюю сітуацыю на Дамброўскага, дзе вожыкі стварылі цэлую сцежку. Увечары пасля шасці можна было назіраць за іх перамяшчэннем. Усё з-за таго, што ў горадзе шмат месцаў з адходамі, дзе яны могуць харчавацца. У гэты перыяд у вожыкаў з’яўляецца патомства і яны выкарыстоўваюць гарадскія тэрыторыі як паляўнічыя ўчасткі», — распавёў Віталь Гуменны.

Вожыкаў не рэкамендуецца чапаць і падкормліваць. Гэтыя жывёлы з’яўляюцца перш за ўсё платаяднымі і ўсе прадукты звязаныя з малаком для іх згубныя. У вожыкаў дастаткова ежы ў прыродзе. Падкормка гэтых жывёл толькі прыцягвае іх у гарады і вядзе да таго, што іх часта пераязджаюць на дарогах

Каментары13

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай8

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц4

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

У Мінску 16‑гадовая дзяўчына на самакаце трапіла пад колы тралейбуса2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай8

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць