Меркаванні1818

«Гэта смешна і нават небяспечна»

Нямецкі палітолаг расійскага паходжання Аляксандр Рар апублікаваў артыкул у дзяржаўнай «Народнай газете», у якім засцерагае ад утварэння Балта‑Чарнаморскага саюзу.

Нямецкі палітолаг расійскага паходжання Аляксандр Рар апублікаваў артыкул у дзяржаўнай «Народнай газете», у якім засцерагае ад утварэння Балта‑Чарнаморскага саюзу.

У ім ён аналізуе пачаты працэс збліжэння Беларусі з Захадам. Ён вітае яго: «Не думаю, што Беларусь павінна цалкам капіяваць заходнюю сістэму, але было б слушным настройваць свае эліты і народ на тое, што дарога ў будучыню ляжыць праз еўрапеізацыю Беларусі, — піша ён. — Пры гэтым ні ў якім разе не павінна быць адчужэння ад Расіі, усё‑ткі Беларусь звязана з ёй многімі вякамі. Трэба спадзявацца, што Расія таксама будзе спрабаваць разам з усімі будаваць новую Еўропу».

Рар палічыў патрэбным акцэнтаваць увагу на пытаннях супрацы краінаў Балта‑Чарнаморскага міжмор’я: «Што датычыць праектаў фармавання «саюзу краінаў‑транзіцёраў», якія прапануюцца Беларусі, дык я хачу сказаць, што да гэтага Грузію і Ўкраіну штурхаюць перадусім ЗША. Акрамя таго, за гэтым стаяць намеры польскіх палітыкаў стварыць блакаду вакол Расіі. Я думаю, што саюз транзіцёраў — гэта смешна і нават небяспечна».

Гэта не шкодзіць Рару пастуляваць, што «ЕС трэба любым коштам знайсці магчымасць закупляць газ і ў Цэнтральнай Азіі». А Беларусі што, тое хіба менш жыццёва? І якім чынам Беларусь можа таго дасягнуць, калі не праз супрацу ў Міжмор’і? Іначай можа скласціся сітуацыя, калі цэнтральнаазіяцкія рэсурсы цалкам адсмокча Заходняя Еўропа, а Ўсходняя застанецца прырэчанай на залежнасць ад братняй Расіі.

Рар вядомы тым, што адлюстроўвае інтарэсы перадусім прагматычнага крыла расійскай бізнэс‑эліты і тых нямецкіх колаў, кшталту Шродэра, якія маюць інтэрас у Расіі. Як бачым, яны гатовыя прыняць пераарыентацыю Беларусі на Захад, але разглядаюць стварэнне саюзу краінаў Усходняй Еўропы як пагрозу сваім эканамічным інтарэсам.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць