Дзіцяня ў якаў з'явілася 23 мая і адразу прыцягнула ўвагу наведвальнікаў заапарка сваёй яркай знешнасцю: белая зорачка на лбе, белыя хвосцік і кончыкі капытоў, паведамляюць Мінск-навіны.
Прыдумаць імя малой прапанавалі гараджанам, а найлепшае з прапанаваных мянушак абрала заатэхнік групы «Капытныя» сталічнага заапарка. Фантазія ўдзельнікаў конкурсу была бязмежная: прапаноўвалі варыянты ад класічных Лэдзі, Астры або Зорачкі да арыгінальных Мумусі, Вегі або Мілашы.
У выніку назвалі Груняй.

Каментары