Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі парадак дня найбліжэйшых пасяджэнняў ЕўрАзЭС, АДКБ і ВДС
Парадак дня найбліжэйшых пасяджэнняў Міждзяржсавета кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) і сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ)
абмеркавалі ў тэлефоннай размове прэзідэнты Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.Размова адбылася па ініцыятыве расійскага боку, зазначаецца ў паведамленні прэс‑службы беларускага кіраўніка.
Падчас гутаркі размова ішла пра кадравыя пытанні ў АДКБ, бюджэт арганізацыі, перспектыву стварэння калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, у прыватнасці пра мэту іх фарміравання, міжнародны прававы статус, задачы, умовы функцыянавання.
Бакі абмеркавалі «некаторыя моманты, якія тычацца правядзення запланаванага на пачатак лютага пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі».
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары