Масквічка ўчыніла ў Віцебску дэбош, а потым трапіла ў аварыю з чатырма машынамі

11 ліпеня 35-гадовая жыхарка Масквы была ў адной з цэркваў Віцебска, дзе нанесла цялесныя пашкоджанні мясцовай прыхаджанцы, паведамляе абласная міліцыя.
Пасля чаго села ў сваю машыну і ўчыніла ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, але аўтамабілям нанесены матэрыяльны ўрон.
Прычым у момант затрымання жанчына вяла сябе неадэкватна, таму для аказання дапамогі і ацэнкі яе псіхічнага стану яна была перададзена медыкам.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары