Улада2626

Пяць фэйкаў расійскай прапаганды пра Беларусь за апошні месяц. Вы верыце хоць у адзін?

Беларуска-расійскія адносіны перажываюць не самую складаную стадыю, але канвеер расійскай прапаганды працуе так, што фэйкі ўсё адно вырабляюцца з зайдроснай стабільнасцю.

Аляксандр Лукашэнка, Мікалай Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на Валааме.

На сёння іх галоўным імпарцёрам сталі тэлеграм-каналы: «Трыкатаж», «Бульба прастолаў», «Нязыгар», «Усходняе прытворства». Накіраваныя гэтыя фэйкі найперш на расійскую аўдыторыю, бо наўрад ці нехта ў Беларусі можа паверыць у такое трызненне. Што новага пісалі пра нашу краіну ў гэтых каналах? Агляд «НН».

Беларусь з НАТА будзе ваяваць супраць Расіі

Так інтэрпрэтавалі словы Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстым прыёме з нагоды 3 Ліпеня. Кіраўнік Беларусі тады сказаў, што не хоча, каб наша краіна стала часткай Расіі ці НАТА.

«Лукашэнка фактычна абвесціў пра выхад Беларусі з АДКБ. Па сутнасці, ён сказаў, што калі беларускае войска не будзе спраўляцца з нейкай сітуацыяй — увод расійскіх войскаў і ўвод войскаў НАТА з'яўляюцца раўназначнымі опцыямі», — піша канал «Бульба прастолаў».

Лукашэнка казаў, калі Беларусь моцна папросіць, то НАТА дапаможа абараніцца. Пры гэтым ён удакладняў, што сам гэтага не хоча.

«Фактычны намёк Лукашэнкі на ўдзел Беларусі ў кампаніі НАТА супраць РФ — пачатак канца інтэграцыйных утварэнняў старога ўзору: Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, АДКБ», — падсумоўвае «Бульба».

Пераход Беларусі ва ўніяцтва

Яшчэ адзін узорны фэйк ад «Бульбы прастолаў». Уніяцтвам палохалі ва Украіне, цяпер гэтую самую фішку дасталі і ў беларускім кірунку. Нагодай стала тое, што Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Валаама не перахрысціўся на камеру, як Пуцін.

«Лукашэнка не хрысціцца, таму што ў Беларусі даўно прынята прынцыповае рашэнне аб канвертацыі краіны ва ўніяцтва з плаўным пераходам да каталіцызму. Краіна забітая піярам касцёлаў, праваслаўе змешваюць з брудам усе медыя, прасоўваецца лацінка (ідэнтычная польскай мове, на якую пераводзілі Беларусь пасля Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года)», — піша «Бульба».

Западозрыць афіцыйную Беларусь у прыхільнасці да ўніяцтва могуць толькі людзі, якія зусім не разбіраюцца ў нашых рэаліях, альбо свядомыя правакатары.

Макей і Эйсмант маюць рэйтынг вышэйшы за Лукашэнку

Нейкія сакрэтныя рэйтынгі папулярнасці палітыкаў змяшчала на сваёй старонцы рэдакцыя «Трыкатажу». Незразумела, што за сацыялагічныя кампаніі праводзілі тыя апытанні, хутчэй за ўсё, лічбы ўзятыя проста са столі для большай рэзананснасці.

«Актуальны рэйтынг Лукашэнкі — 25,8%. Яго па-ранейшаму абганяюць кіраўнік МЗС Макей (31%) і прэс-сакратарка Эйсмант (28%).

Усе астатнія — прэм'ер Румас, міністры, кіраўнік АП Качанава, першыя асобы парламента — маюць рэйтынг яшчэ ніжэйшы, чым у прэзідэнта», — адзначае «Трыкатаж».

Курс на Еўрасаюз і бязвіз для беларусаў

Вядома, як без качкі ў падобным ключы. Варта Лукашэнку было сустрэцца з прадстаўніцай Еўрасаюза Андрэа Віктарын (справа ў тым, што яна сканчвае місію ў Мінску і пераязджае ў Ерэван), як зноў папаўзлі чуткі: цяпер дакладна Беларусь паварочваецца ў бок Захаду.

«Пасля Валаама Лукашэнка ўзяў курс на транзіт у бок ЕС, заявіўшы, што для дыялогу з Захадам больш няма ніякіх перашкод. У лютым наступнага года чакаецца аналаг ўкраінскага бязвіза для беларусаў, якія змогуць глыбока інтэгравацца ў Еўропу як індывідуальна, так і калектыўным падрадам», — перапошчвае канал «Нязыгар» творчасці іншага канала «Майстар пяра».

Гаворка пра еўрапейскі бязвіз ў рэальнасці не вядзецца. Проста цана шэнгена для беларусаў можа апусціцца да той, якая ўжо шмат гадоў існуе для грамадзян Расіі.

Зачысткі прарасійскіх чыноўнікаў

Памятаецца, што нешта падобнае раней ужо абяцаў «Трыкатаж». Асабліва ўзбудзіліся яны пасля затрымання за хабар намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі Андрэя Уцюрына. Цяпер любога затрыманага чыноўніка будуць адносіць да прарасійскага крыла. Выгадная пазіцыя, якую ніяк не спраўдзіш.

«У Беларусі рыхтуюцца новыя зачысткі прыхільнікаў саюза з Расіяй сярод дзяржслужачых», — анансуе «Нязыгар».

Каментары26

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу10

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»1

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград4

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць