Усяго патроху33

У Рызе не ведаюць, куды падзець катоў былога мэра

Ніл Ушакоў пакінуў пасаду мэра і пакінуў у Рыжскай думе двух катоў. У галоўнага кандыдата на крэсла кіраўніка горада — алергія на катоў. Лёс жывёл застаецца нявызначаным.

Катоў Ніл Ушакоў узяў з прытулку ў 2011 годзе, прыкладна праз год пасля прыходу ў Рыжскую думу. Мурыса ў Рыжскай думе лічаць інтэлігентным інтравертам, Кузю — зоркай.

Яны «ўдзельнічалі» ў прэс-канферэнцыях мэра, свабодна кантактавалі з журналістамі, не саромеліся камер, шпацыравалі па сталах, здымаліся для рэкламы горада, сустракаліся з гасцямі кіраўніка горада і ўпрыгожвалі яго старонку на фэйсбуку. З часам за катамі замацаваўся нефармальны статус «афіцыйных рыжскіх катоў».

У пачатку красавіка 2019 года Ушакова адхілілі ад выканання абавязкаў мэра, у чэрвені ён афіцыйна пакінуў Рыжскую думу і перайшоў на працу ў Еўрапарламент. Катоў Ніл Ушакоў пакінуў у сваім былым офісе ў Рыжскай думе.

Некалькі месяцаў шматгадовыя партнёры па кааліцыі — партыі «Згода» (партыя Ушакова) і «Гонар служыць Рызе» — спрабавалі падзяліць крэсла мэра, аднак нікому не ўдавалася сабраць большасць галасоў. У гэты час каты працягвалі жыць у офісе кіраўніка горада, дзе амаль нікога не было.

Cамым верагодным кандыдатам на пасаду мэра стаў дзейны віцэ-мэр Алег Бураў.

У Бурава на катоў алергія, паводле яго слоў, катам не месца на стале мэра, а клапаціцца пра жывёл павінна фракцыя «Згоды» ці нейкая сям'я.

«Хачу сказаць, што, па-мойму, на гербе Рыгі былі львы. Давайце не будзем мяняць акцэнтаў», — заявіў Бураў.

У прэс-службе Рыжскай думы паведамілі, што афіцыйным уладальнікам жывёл з'яўляецца Ніл Ушакоў — так запісана ў іх дакументах.

Пакуль лёс катоў застаецца нявызначаным, яны працягваюць жыць у прыёмнай мэра. Іх даглядае сакратар, корм аплачвае сам Ушакоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу10

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»1

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград4

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць