Літаратура

«Акадэмкніга» прапануе: раман Віктара Марціновіча «Ноч» выйшаў на рускай мове

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

Віктар Марціновіч - празаік, мастацтвазнаўца (дысертацыя па віцебскім авангардзе і творчасці Марка Шагала); выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Аўтар раманаў на рускай і беларускай мовах ( «Параноя», «Сфагнум», «Мова», «Сцюдзёны вырай» і «Возера радасці»). Новы раман «Ноч» быў напісаны па-беларуску і ўпершыню выдаецца на рускай мове ў аўтарскім перакладзе.

«Ноч» — гэта і антыўтопія, і раман-травелог, і роман-гульня. Свет занурыўся ў бясконцую халодную ноч. У свабодным горадзе Грушаўка вада па раскладзе, адзіная газета «Газета» перапісваецца пад капірку і не працуе компас. Галоўны герой Кніжнік - уладальнік адзінай у горадзе бібліятэкі і апошняга сабакі. Узяўшы карту новага свету і том Герадота, Кніжнік адпраўляецца на пошукі каханай жанчыны, якая ў момант блэкаўту апынулася ў Непале…

У сярэдзіне верасня «Акадэмкніга» правядзе аўтограф-сесію з Віктарам Марціновічам.

Набыць гэтае ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі19

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі19

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць