Сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага можа адбыцца восенню. Пра гэта павераны ў справах ЗША ва Украіне Уільям Тэйлар распавёў у інтэрв'ю «Еўрапейскай праўдзе».
«Гэта адбудзецца ўжо хутка. У Варшаве ці ў Нью-Ёрку будзе кароткая сустрэча. Гэта будзе магчымасць для прэзідэнтаў сказаць «Hello!» адзін аднаму, асабіста абмяняцца прывітаннямі», — заявіў ён.
Тэйлар растлумачыў, што паўнавартасная сустрэча пройдзе праз месяц ці два пасля першай і адбудзецца ў Вашынгтоне. Менавіта на ёй будзе «рэальная, змястоўная сустрэча прэзідэнтаў».
Каментары