Здарэнні1212

«Павінна быць пажыццёвае»: у Стоўбцах пачаўся суд па двайным забойстве ў школе

Родныя загінулай падчас лютаўскіх падзей настаўніцы патрабуюць больш жорсткага пакараньня для абвінавачанага, чым гэта прадугледжвае Крымінальны кодэкс, піша Радыё Свабода.

Суд па справе аб двайным забойстве ў стаўпецкай школе пачаўся ў судзе стаўпецкага раёна аб 11 гадзіне. Прыкладна за гадзіну да яго пачатку ля будынку пачалі зьбірацца дзяржаўныя і незалежныя журналісты. Абвінавачанага прывезьлі ў будынак суду загадзя, самым ранкам. Судзьдзя менскага абласнога суду разам з сакратаром прыехаў прыкладна за 40 хвілін да пачатку працэсу.

«Сёньня пачынаюць яго судзіць? Думаю, гэта ўсё настаўнікі вінаватыя. Такая бяда», — так абмяркоўвалі пачатак працэсу наведнікі стаўпецкага суда ў фае будынка.

Пацярпелымі на працэсе пакуль прызнаныя толькі два чалавекі — муж загінулай настаўніцы Вячаслаў Пархімовіч і бацька забітага 11-клясьніка Аляксандра Раманава Сяргей. Яны прыйшлі на суд амаль адначасова, за 20 хвілін да пачатку працэсу.

«Больш за 10 гадоў яму не дадуць»

«Я нічога ад суда не чакаю, — сказаў муж загінулай настаўніцы Вячаслаў Пархімовіч. — Нічога яму не будзе. Тое што ён нарабіў, і пакараньне — яно неадэкватнае. Артыкулы абвінавачваньня нармальныя, але яму не могуць прысудзіць больш за 10 гадоў. Павінна быць пажыцьцёвае зьняволеньне. Ужо вядома, што 8-10 гадоў, больш яму не дадуць».

(Па законе, падлетку могуць прызначыць пакаранне да 15 год зняволення, улічваючы, што абвінавачваюць яго адразу ў некалькіх асабліва цяжкіх злачынствах, забойства і замах на забойства — «НН»)

Разам з ім на працэс прыйшлі сястра Марыны Пархімовіч Алена і яе сын Антон. Яны падалі хадайніцтва аб прызнаньні пацярпелымі. Калі судзьдзя яго задаволіць, то ім таксама дазволяць прысутнічаць на паседжаньнях.

«Пра сапраўдныя матывы мы не ведаем нічога, — сказаў сын загінулай настаўніцы Антон Пархімовіч. — Спадзяюся, нам пра іх у судзе раскажуць. А магчыма, што і не даведаемся ніколі. Напачатку нам сказалі, што мы не зможам прысутнічаць на судзе, толькі мой бацька. Сёньня мы прыйшлі з хадайніцтвам. Сёньня яго будуць разглядаць. Магчыма, нам дазволяць».

На думку родных загінулай, самыя вялікія пытаньні выклікае закрытасьць працэсу. Афіцыйна яе тлумачаць тым, што абвінавачанаму на момант зьдзяйсьненьня злачынства не было 18 гадоў. А таксама што падчас працэсу будуць разгалошаныя зьвесткі аб стане яго здароўя. Ніхто з пацярпелых зрабіць суд закрытым не прасіў. Наадварот.

«Чаму суд закрыты, — кажа сястра загінулай настаўніцы Алена. — У маёй маці пастаянна пытаньне, чаму нікога не пускаюць. Значыць, хаваюць нешта? Я не магу ёй патлумачыць, чаму суд закрыты».

(Па законе, разбіральніцтва ў закрытым судовым пасяджэнні дапускаецца па справах аб злачынствах, учыненых асобамі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту — «НН»)

«Ходзяць чуткі, што яго травілі ў школе»

Сына загінулай настаўніцы абурае найперш тое, што абвінавачаны ў выпадку прызнаньня яго вінаватым зможа выйсьці на свабоду праз адносна невялікі тэрмін.

«Такое адчуваньне, што ён мэтанакіравана ішоў забіваць людзей, — кажа сын загінулай настаўніцы. — Для яго гэта было як забава. Як кветкі на клюмбе рэзаць. Ён жа не едучы на аўтамабілі забіў, не выпадкова. Пасьля суду, калі нам нешта скажуць пра яго рэальныя матывы, я ўсё раскажу. Факт, што праз восем гадоў гэты чалавек будзе хадзіць па вуліцах. Ходзяць чуткі, што яго травілі ў школе. Праз восем гадоў вы ў чарзе недзе яму на нагу наступіце, а ён за кутом вас дагоніць і вы «ляжаце». Думаеце, восем гадоў яго выправяць?».

«Я нічога ад працэсу не чакаю»

Акрамя родных Марыны Пархімовіч, на працэс таксама прыйшоў бацька загінулага 11-клясьніка Аляксандра Раманава і бацькі абвінавачанага. Нейкі час яны чакалі пачатку працэсу побач з пацярпелымі, размаўляць з журналістамі не сталі.

«Я нічога ад працэсу не чакаю. І так усё зразумела, — сказаў Свабодзе бацька загінулага 11-клясьніка. — Ці буду задаволены працэсам, пакуль не магу сказаць. Я ж не ведаю, чым ён скончыцца. Зьбіраюся хадзіць на ўсе паседжаньні. Колькі дадуць абвінавачанаму, мне ўсё адно. Пакараньне будзе неадпаведным таму, што ён нарабіў».

Колькі працягнецца разгляд справы, пакуль невядома. На працэс у якасьці сьведак будуць выклікаць настаўнікаў і вучняў школы, дзе здарылася трагедыя. А таксама іншых асобаў, якіх апытвалі супрацоўнікі Сьледчага камітэту падчас сьледзтва.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА2

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

Хлопец выйшаў з клуба і знік — яго шукаюць ужо два тыдні1

Беларуска здзейсніла рэкордны скачок з парашутам і дошкай1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах10

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА2

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць