Свет11

Украіна і Малдова рыхтуюць новы маршрут імпарту газу з Румыніі

Укртрансгаз і Малдоўгаз, сумесна з аператарамі ГТС іншых краін, узгаднілі неабходныя тэхнічныя рашэнні для стварэння новых імпартных магутнасцяў на базе сістэмы Трансбалканскіх трубаправодаў па кірунку «поўдзень-поўнач» (рэверс па трубаправодзе Транзіт-1). Пра гэта «Еўрапейскай праўдзе» паведамілі ў прэс-службе Укртрансгаза

«Галоўнай мэтай супрацоўніцтва з'яўляецца дыверсіфікацыя маршрутаў паставак газу ва Украіну ў рамках падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду 2019/2020», — гаворыцца ў паведамленні.

Чакаецца, што ўжо 1 студзеня 2020 будзе створана пастаянная магутнасць для імпарту з Румыніі аб'ёмам 1,5 млрд кубаметраў газу ў год, незалежна ад аб'ёмаў транзіту расійскага газу па тэрыторыі Украіны.

Транспарціроўка блакітнага паліва ад пункту Ісакча-1 — Арлоўка будзе адбывацца па магістральных газаправодах «Паасобная — Ізмаіл» і «Шабялінка — Днепрапятроўск — Крывы Рог — Ізмаіл».

Спецыялісты Укртрансгаза і Малдоўгаза ўзгаднілі мадэрнізацыю памежных газавымяральных станцый ГВС «Грабенікі» (Украіна) і ГВС «Каўшаны» (Малдова) для працы ў рэверсным рэжыме, гаворыцца ў заяве.

Украінскі бок плануе пабудаваць дадатковыя абводныя лініі газаправодаў, усталяваць новыя тэхналагічныя перамычкі з мантажом трох шаравых кранаў і завяршыць рэканструкцыю ГВС «Грабенікі» да канца 2019 года.

«Для Украіны і Малдовы гэты праект мае стратэгічнае значэнне, бо дыверсіфікаваўшы шляхі паставак газу, абедзве дзяржавы падвысяць надзейнасць і бесперабойнасць забеспячэння блакітным палівам сваіх спажыўцоў», — кажуць у Укртрансгаз.

Нагадаем, у маі 2018 года Укртрансгаз паспяхова ажыццявіў ацэнку попыту на ўваходныя магутнасці ва Ўкраіну з Румыніі і пацвердзіў эканамічную мэтазгоднасць стварэння такіх магутнасцяў на трансбалканскім маршруце.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 2

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

Лыжнік з Гаіці заняў на Алімпіядзе апошняе месца, але сарваў апладысменты

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

На поўдні Украіны расіяне збілі ўкраінскі верталёт2

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі13

Ціханоўская павінна сысці, каб цяпер нехта іншы «ні на што не ўплываў» і «рабіў пустыя здымкі з Рутэ ці Тускам»?59

Вайскоўцы ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту1

У праекце новай канстытуцыі Казахстана змянілі фармулёўку аб выкарыстанні рускай мовы6

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 2

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць