Спорт

Глеб заключыў кантракт з клубам «Шанхай Шэньхуа»

Канечне не Аляксандр, а яго малодшы брат Вячаслаў, які колісь — нават не верыцца — выступаў за нямецкі «Гамбург».

Форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб тры тыдні знаходзіцца на турэцкім зборы кітайскага клуба «Шанхай Шэньхуа». Днямі наш суайчыннік падпісаў двухгадовы кантракт,
паведамляе Прессбол.

«Шанхай Шэньхуа» гуляе ў Суперлізе Кітая, дзе выступае 16 камандаў. У мінулым сезоне клуб заняў 2‑е месца.

Клуб «Шэньхуа» (перакладаецца як «Кветка») быў створаны ў 1993 г., у 2007 г. аб’яднаўся з «Шанхай Юнайтэд». Чэмпіён краіны 1995, 2003 г.

***

Вячаслаў Глеб нарадзіўся 12 лютага 1983 г. Пачаў кар’еру ў «Дынама‑Юні» — тады клуб беларускай першай лігі (Д-2). У 2000 г. перайшоў у моладзевую каманду «Штутгарта» (не блытаць з асноўнай камандай «Штутгарт», за якую паспяхова выступаў яго брат Аляксандр).

У 2003 г. заключыў кантракт з клубам нямецкай бундэслігі «Гамбург», але там не замацаваўся. Згуляў дзесяць матчаў, не забіў ніводнага мяча і быў аддадзены ў швейцарскі «Грасхопер», дзе яго зноў чакаў правал.

Вярнуўся ў МТЗ‑РІПА, некаторы час гуляў у «Каўнасе», потым беспаспяхова праходзіў агледзіны ў шатландскім «Хартсе» («МТЗ‑РІПА, «Каўнас» і «Хартс» — належаць да холдынгу літоўскага бізнесмена Уладзіміра Раманава), беспаспяхова ездзіў на прагляд у «Роду», да якой праяўляў цікавасць - не болей - «Твентэ» (Нідэрланды).

Вячаслава Глеба называюць таленавітым футбалістам, які праз уласную ляноту і характар закапаў гэты талент глыбока ў зямлю.

***

Летась за клуб «Ляонін» выступаў беларус Раман Кірэнкін, які плануе прадоўжыць кар'еру ў іншым клубе, бо клуб вылецеў з суперлігі. Адправіліся ў Кітай падпісваць кантракты Андрэй Разін і Мікалай Рындзюк, апошні ўжо гуляў у Кітаі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

Усе навіны →
Усе навіны

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць31

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

У Лоеве прадаюць будынак, у якім месціцца адзіная пошта. А што будзе з ёй самой?

Cіла поціску рукі ў 50 гадоў можа прадказаць ваша здароўе ў 70: вынікі даследавання3

Стала стражэйшай адказнасць за выкарыстанне беспілотнікаў2

У Беларусь з-за мяжы пераводзіцца у 1,5 раза больш грошай, чым наадварот5

Мінскае метро карэктуе праект чацвёртай лініі — не будзе строгай прывязкі да Другога транспартнага кольца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць