Культура11

У Мінску адбылася прэзентацыя першай «Энцыклапедыі беларускай кухні»

720‑старонкавае ілюстраванае выданне выпушчана сталічным выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя» накладам 3,5 тыс. асобнікаў. Невялікая частка накладу кнігі выйшла ў дарагім скураным пераплёце з керамічнай устаўкай.

Прэзентацыя першай «Энцыклапедыі беларускай кухні» прайшла 11 лютага ў нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» ў межах XVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы‑кірмашу.

720‑старонкавае багата ілюстраванае выданне выпушчана сталічным выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» накладам 3,5 тыс. асобнікаў. Невялікая частка накладу кнігі выйшла ў дарагім скураным пераплёце з керамічнай устаўкай.

У кнігу, прысвечаную традыцыйнай беларускай кухні,

уключаны розныя гістарычныя і культуралагічныя матэрыялы па гісторыі харчавання для прадстаўнікоў усіх сацыяльных пластоў і канфесій, якія жылі на тэрыторыі краіны са старадаўніх часоў да сучаснасці.
Значнае месца аддадзена кухні народаў, якія на працягу стагоддзяў насяляюць Беларусь і зрабілі вялікі ўплыў на нацыянальную кухню беларусаў.

У выданні апавядаецца пра традыцыйныя беларускія стравы, напоі, сыравіну і кампаненты, прадукты харчавання, спецыі і прыправы, посуд і застольны этыкет беларусаў, святы і абрады, пададзены тэхналогія і рэцэпты прыгатавання ежы і напояў.

Энцыклапедыя з’яўляецца першым у гісторыі нацыянальнай культуры галіновым навукова‑даведачным выданнем, прысвечаным развіццю беларускай кулінарыі і гастраноміі.

У інтэрв’ю БелаПАН ініцыятар стварэння кнігі і адзін з яе аўтараў доктар гістарычных навук Алесь Белы зазначыў, што ў выданні паказаны розныя аспекты культуры харчавання беларусаў, у тым ліку этнаграфічны і дыеталагічны.

Як лічыць вучоны, кніга дапаможа ўстанаўленню сувязей паміж рознымі спецыялістамі, у тым ліку гісторыкамі і этнографамі, біёлагамі, кулінарамі і дыетолагамі, менеджэрамі рэстараннага і турыстычнага бізнесу. «Тэхнолагі‑кулінары не ведаюць базавых фактаў з мінулага беларускай культуры і гісторыі нацыянальнага харчавання, таму што выхоўваліся на савецкіх традыцыях», — зазначыў А.Белы.

Гісторык назваў выданне часткай свайго мэтавага праекта «Наша краіна», над якім ён працуе 10 гадоў.

20 лютага адбудзецца прэзентацыя кнігі ў сядзібе «Марцінова гусь» у вёсцы Малая Люцынка Валожынскага раёна Мінскай вобласці, размешчанай на тэрыторыі Налібоцкай пушчы.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША22

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць