Здарэнні

У Раcіі за «п'янае» ДТЗ у Мінску вынеслі прысуд збегламу адміністратару «Нардзіна»

Паўтара года «хіміі» і пазбаўленне правоў — такі вырак вынес Баграціёнаўскі раённы суд Калінінградскай вобласці Расіі былому адміністратару сталічнага фітнэс-цэнтра «Нардзін» Вячаславу Карнеяўцу. Яго прызналі вінаватым у «п'яным» ДТЗ, якое ён здзейсніў два гады таму на вуліцы Кальварыйскай у Мінску. Пасля здарэння кіроўца збег і быў абвешчаны ў вышук. Таксіст, у чыю машыну ўрэзалася BMW абвінавачанага, атрымаў цяжкія траўмы, піша Tut.by.

Каля гадзіны ночы 29-гадовы кіроўца BMW 650i xDrive на Кальварыйскай не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп, затым аўто адкінула ў спадарожнае таксі Opel Astra. Кіроўца таксі атрымаў цяжкія траўмы. Пасля ДТЗ кіроўца BMW паспрабаваў збегчы, але быў знойдзены, а затым адпушчаны інспектарам ДАІ.

Як потым стала вядома, за рулём знаходзіўся Вячаслаў Карнеявец, ураджэнец Гомельскай вобласці і грамадзянін Расіі. У Мінску ён працаваў адміністратарам цэнтра «Нардзін».

У момант ДТЗ хлопец быў п'яны — 0,94 праміле алкаголю. Праз некалькі дзён СК распачаў у дачыненні да яго крымінальную справу па ч. 4 арт. 317 (Парушэнне ПДР асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) і ч. 3 арт. 159 (Свядомае пакіданне ў небяспецы) КК Беларусі. Аўтамабіліст да гэтага часу ўжо з'ехаў з краіны і быў аб'яўлены ў вышук.

Крымінальная справа аб ДТЗ трапіла ў суд Баграціёнаўска 30 мая. Пад варту абвінавачанага не бралі, на паседжанні ён прыходзіў са сваім абаронцам - калінінградскім адвакатам Гашкарам Юнусавым. Бок пацярпелага прадстаўляла маці таксіста Дзяніса, Таццяна Іванаўна.

На мінулым тыдні Вячаславу Карнеяўцу вынеслі прысуд: ён прызнаны вінаватым па ч. 2 арт. 264 КК Расіі (у рэдакцыі ад 31.12.2014 гэты кодэкс дзейнічаў на момант здзяйснення ДТЗ, цяпер за гэтае злачынства прадугледжана больш жорсткае пакаранне). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам паўтара года, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Таксама Карнеявец будзе пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на тры гады.

- Пры вынясенні прысуду суд ўлічыў змякчальныя акалічнасці: прызнанне абвінавачаным віны, раскаянне ў зробленым, таксама ён загладзіў віну перад пацярпелым - распіска аб гэтым ад таксіста ў справе ёсць, - паведамілі Tut.by у Баграціёнаўскім раённым судзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць6

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі ўлады незаконна прадалі кватэру, што належала шматдзетнай сям'і

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай80

Пентагон рыхтуе наземную аперацыю ў Іране2

Пасадзілі айцішніка з літоўскай кампаніі. Падобна, за каментары і справу Гаюна4

Высадзяць 50 тысяч руж і адкрыюць новыя зоны адпачынку: як зменіцца сталіца ў 2026 годзе3

Выратаваныя з прыватнага заапарка ў Дагестане львяняты могуць адправіцца ў Беларусь1

Пятая ноч атак: у порце Усць-Луга пасля атакі дронаў зноў успыхнуў пажар8

У Гродзенскім драмтэатры глядач зрабіў сваёй дзяўчыне прапанову проста на сцэне4

Расіянін, які перамог у «Фактар.бай», спрабуе хуценька прадаць свой прыз ад БТ — уседарожнік Belgee8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць6

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць