Здарэнні

З'явіцца першы Цэнтр дапамогі пацярпелым у ДТЗ, якія знаходзяцца ў вегетатыўным стане

На дарогах Беларусі ў ДТЗ штогод атрымліваюць шкоду здароўю 3 з паловай тысячы чалавек. Каля трох працэнтаў з іх доўгі час знаходзяцца ў вегетатыўным стане. Гэта значыць, што ў іх істотна пашкоджаны галаўны мозг. Яны не рэагуюць на самога сябе і на навакольны свет, хоць працягваюць жыць, піша Звязда.

Першы ў краіне адмысловы цэнтр дапамогі такім людзям і іх сваякам адчыніць дзверы 26 верасня ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Адбылося гэта пры садзейнічанні дабрачыннага фонда «Бяспечныя дарогі». Ён інвеставаў у адкрыццё цэнтра вялікія грошы — 250 тысяч еўра.

Як зазначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення медыцынскай экспертызы Міністэрства аховы здароўя Ірына Кірэева, у цэнтры будзе арганізаваны рэгістр пацыентаў, якія знаходзяцца пасля ДТЗ у вегетатыўным стане, а сваякоў навучаць прыёмам догляду за такімі хворымі. Цэнтр аснашчаны самым сучасным абсталяваннем і разлічаны на шэсць коек. Першыя пацыенты ўжо праходзяць у ім лячэнне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома36

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй24

Магчыма, выйдуць на свабоду палітвязні. Аднак глабальна Беларусь застанецца дыктатурай і пад расіянамі35

Агучаны новыя тарыфы на платныя паркоўкі Мінска1

У Магілёўскім раёне мужчына абакраў царкву1

Беларуска расказала, як з'ездзіла ў Дубай і колькі зарабіла8

«Белавія» запускае рэйсы ў Тайланд

Лукашэнка: Калі ЗША спатрэбіцца, Беларусь гатовая дапамагчы ў мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне7

Лукашэнка падтрымаў «крокі Трампа па навядзенні парадку на Блізкім Усходзе»2

Сапраўдны палкоўнік. Прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта стаў ваенкам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома36

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць