Грамадства1414

Маладафронтаўца аштрафавалі на 510 рублёў за дзве кветкі да помніка Янку Купалу

Судзьдзя Іван Касьцян з Цэнтральнага раённага суду Менска аштрафаваў на 20 базавых велічыняў (510 рублёў) сябра «Маладога фронту» Максіма Ўрбановіча. Паводле пастановы суду — за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі ў парку Янку Купалы 25 жніўня, піша Радыё Свабода.

Актывіст зьбіраецца абскарджваць пастанову судзьдзі, бо лічыць пакараньне незаконным, а міліцэйскі пратакол сфальшаваным. Максім Урбановіч кажа, што ні пікетаваньня, ні іншай масавай акцыі 25 жніўня ў парку Янкі Купалы маладафронтаўцы не праводзілі.

«У той дзень мы арганізавалі роварны прабег празь Менск ў Курапаты, нас было чацьвёра, — расказаў Максім Урбановіч. — Спачатку наведалі Чырвоны касьцёл і там правялі малітву за Беларусь, а адтуль даехалі на роварах да парку Янкі Купалы.

Там усклалі кветкі і зьнічкі да помніка, сфатаграфавалаіся зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і паехалі далей праз горад. Ехалі са сьцягамі, нас ніхто не спыняў. І ў парку ў нас плякатаў не было, лёзунгаў не выкрыкавалі».

На працэсе сьведка, супрацоўнік менскай міліцыі Сяргей Астаф’еў, у сваіх паказаньнях фактычна пацьвердзіў, што пікету ці масавай вулічнай акцыі ў той дзень ў парку Янкі Купалы маладафронтаўцы не праводзілі.

Паводле паказаньняў міліцыянта, падзеі, у якіх браў удзел Максім Урбановіч, доўжыліся ня болей за 3-4 хвіліны і складаліся ўсяго з трох дзеяньяў:

«Паклалі сьвечкі, дасталі сьцягі і сфатаграфаваліся. Але дазволу на акцыю ад Менгарвыканкаму не было», — паведаміў суду міліцыянт.

Адным са сьведак на працэсе быў брат Максіма Ўрбановіча, старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч. Актывіст паведаміў, што яны сфатаграфаваліся пад гістарычным бел-чырвона-белым сьцягам ды кветкамі і зьнічкамі, «ушанавалі памяць народнага паэта Янкі Купалы». Паводле Ўрбановіча, гэта заняло ня больш за паўтары хвіліны.

«Хіба на тое, каб сфатаграфавацца ля помніка, патрэбен дазвол Менгарвыканкаму? Калі так, дык пакажыце мне такі закон», — зьвярнуўся актывіст да суду. Адказу не было.

Паводле Дзяніса Ўрбановіча, роварны прабег 25 жніўня маладафронтаўцы прысьвяцілі абвяшчэньню незалежнасьці Беларусі, якое адбылося 29 жніўня 1991 году. Папярэдне яны зьмясьцілі інфармацыю аб прабегу ў інтэрнэце

Каментары14

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі10

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму2

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі10

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць