Грамадства2121

«Следство кончано, цяпер будзе суд»

Атрымала працяг гісторыя з канфіскацыяй у кастрычніку мінулага году на беларуска‑польскай мяжы беларускімі мытнікамі 10 паасобнікаў таўсценнага нумару № 7–8 часопіса «ARCHE» за 2008 год, прысвечанага ў асноўным дарасейскай гісторыі Беларусі.

Атрымала працяг гісторыя з канфіскацыяй у кастрычніку мінулага году на беларуска‑польскай мяжы беларускімі мытнікамі 10 паасобнікаў таўсценнага нумару № 7–8 часопіса «ARCHE» за 2008 год, прысвечанага ў асноўным дарасейскай гісторыі Беларусі.

25 лютага суд Маскоўскага раёну Брэсту пачне разгляд грамадзянскай справы адносна прызнання экстрэмісцкімі нумару часопісу ARCHE №7‑8 за 2008 год.

Нагадаем, 24 кастрычніка летась супрацоўніца брэсцкай мытні Рэната Нядбаева палічыла, што звесткі, якія ўтрымліваюцца ў № 7–8 часопіса ARCHE, «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». 10 асобнікаў выдання, знойдзеныя ў багажы гісторыка Алеся Пашкевіча, былі забраныя на экспертызу.

На днях рэдакцыя часопіса атрымала экспертнае рашэнне зробленае ўпраўленнем КДБ па Брэсцкай вобласці. Падаём усю аргументацыю брэсцкіх чэкістаў даслоўна. Выкінуць хоць слова з гэтага немудрагелістага дакументу было б недаравальна:

«Проведенным анализом установлено, что в журналах содержатся сведения, которые дискредитируют деятельность органов власти и управления Республики Беларусь, усиливают социально‑политическую напряженность и противостояние в обществе, стимулируют совершение действий, направленных на организацию и осуществление массовых беспорядков, и тем самым создают угрозу безопасности Республики Беларусь в политической сфере. В частности:

— В статье «Парлямэнцкія выбары: беларуская нуда, эўрапейская інтрыга?» (автор В. Силицкий, стр. 11–16) заявляется, что «Практычная адсутнасць інтрыгі і сур’ёзных чаканняў у адносінах да бяссільных прадстаўнічых органаў і пасіўны падыход апазіцыі да выбарчых кампаніяў не пакідае грамадству іншага выбару, акрамя як прыняць загадзя падрыхтаваную прапанову ўладаў. У прыватнасці, практычна адсутнічае супраціў кампаніям датэрміновага галасавання…»;

— В материале «Выбух і шмон: беларускі міні‑Асьвенцім. Круглы стол у рэдакцыі «ARCHE» (стр. 17–27) содержится мнение о действующей власти, согласно которому «… за яе фасадам хаваецца маральнае разлажэньне (якое зь нядаўняй пары нават адкрыта афішуецца) і маральная карупцыя, якая ідзе нага ў нагу за звычайнай»;

— в статье «Менскія манэўры. Лукашэнка выкарыстоўвае выбары, каб здабыць рычагі ў перамовах з ЭЗ» (авторы Б. Ярабик и А. Рабальятти, стр. 28–32) констатируется, что «… улады выкарыстоўваюць выбух для ажыццяўлення сваёй звычайнай тактыкі ўціску апазіцыі, запалохваючы патэнцыйных праціўнікаў і перашкаджаючы любой апазіцыйнай дзейнасці»;

— в публикации «Памяць ахвяраў і памяць катаў» (автор А. Расинский, стр. 33–50) сотрудники органов госбезопасности и фашисты называются созниками: «Саюзьнікі – нацыст і чэкіст – схіліліся над мапай».

Вывод: содержание данных статей свидетельствует о наличии в них информации с признаками экстремистской направленности, что стимулирует протестные настроения населения и разжигает социальную рознь по политическим мотивам».

На аснове вышэйсказанага Ўпраўленне абласнога КДБ просіць прызнаць канфіскаваныя ў Пашкевіча асобнікі часопіса экстрэмісцкімі матэрыяламі і знішчыць іх.

Як казаў персанаж фарсу‑вадэвілю Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча «Пінская шляхта», станавы прыстаў Кручкоў: «Следство кончано, цяпер будзе суд». Пачатак судовага працэсу прызначаны на 25 лютага, у 9.30 гадзін.

Рэдактар ARCHE Валер Булгакаў кажа: «Мне здаецца, што для сілавікоў гэта была справа гонару давесці матэрыялы да суду. Гэта відавочная выява карпаратыўнай салідарнасці, калі памылка Мытнага камітэту не толькі не была выпраўленая, але і даведзеная да поўнага абсурду.
Тыя абвінавачванні, якія высунутыя супраць ARCHE, не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Мы не зрабілі нічога антызаконнага. Разумею, што нашы шанцы выйграць значна меншыя, чым у супрацоўнікаў дзяржаўных органаў, але будзем рабіць усё, што ў нашых сілах. У дадзенай сітуацыі галоўнае не баяцца гэтых прэвентыўных запалохванняў».

Летась КДБ падобнымі экспертызамі прызнавала экстрэмісцкімі змест газет «Свабода» і «Глос знад Немна». Урэшце, суды Гродзенскай вобласці пакінулі гэтыя справы без разгляду. Цяжка спрагназаваць, што будзе гэтым разам з ARCHE.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць