Грамадства11

Кіраўніцтва ЕГУ адказала на прэтэнзіі студэнтаў, якія ўчора правялі страйк у Вільні 

Учора студэнты ЕГУ ў Вільні выйшлі на страйк, каб звярнуць увагу адміністрацыю ВНУ на актуальныя праблемы навучальнай установы. Якія прэтэнзіі агучвалі навучэнцы? «Ва ўмовах падзення якасці адукацыі мы лічым узмацненне жорсткасці фінансавых правілаў для студэнтак і студэнтаў неапраўданым. Рашэнне аб узмацненні жорсткасці фінансавых правілаў кіраўніцтва ЕГУ прыняло ў аднабаковым парадку без удзелу прадстаўнікоў студэнцтва. Студэнцкае самакіраванне ў ЕГУ выключанае з працэсу прыняцця важных рашэнняў». 

Сітуацыю «Нашай Ніве» пракаментаваў Максімас Мілта, кіраўнік Аддзела камунікацыі і развіцця ЕГУ. Як даводзіць спадар Мілта, студэнты з'яўляюцца паўнавартаснымі чальцамі Сената, Камісій па разглядзе спрэчак, акадэмічнай этыцы і інш. Прэзідэнт Студэнцкага прадстаўніцтва нават удзельнічаў у адборы кандыдатаў на пасаду рэктара ВНУ ў 2017 годзе, калі быў абраны былы міністр адукацыі Балгарыі прафесар Сяргей Ігнатаў, дадаюць у ЕГУ. 

Пра змены ў аплаце навучання падрабязна паведамляецца на сайце універсітэта, інфармацыя з'явілася там яшчэ ў канцы жніўня. 

«Што датычыцца кадравых пытанняў — ЕГУ кіруецца Працоўным кодэксам Літвы ва ўсіх пытаннях працаўладкавання. Тыя 17 выкладчыкаў, чые працоўныя кантракты скончыліся 30 верасня 2019 года, былі працаўладкаваны 1 кастрычніка 2014 года на 5-гадовы тэрмін. За 5 гадоў значна змянілася дэмаграфія студэнтаў, найбольш папулярнымі сталі праграмы па дызайне і медыя, а не праве і палітычных навуках. Натуральна, што ўзнікла большая патрэба ў дадатковай колькасці выбітных дызайнераў, такіх як прафесар Артурас Райла, лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы ў галіне мастацтваў і інш. Такім чынам у 2019/20 годзе большасць выкладчыкаў ЕГУ застаюцца беларусамі, якія працавалі як у мінскім, так і віленскім ЕГУ, а таксама невялікая частка выкладчыкаў з Літвы», — паведамляецца ў афіцыйным каментары ўніверсітэта. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы9

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце42

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы9

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць