Грамадства44

На «Ноч расстраляных паэтаў» збіраюць грошы праз фэйсбук. Як гэта працуе?

У ноч з 29 на 30 кастрычніка ў Курапатах пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў». Сёлета у фэйсбуку запусцілі кампанію па збору сродкаў на акцыю.

Інструмент для краўдфандынгу фэйсбук стварыў яшчэ ў 2015 годзе. Спачатку збіраць грошы праз яго на свае мэты маглі толькі некамерцыйныя арганізацыі. А з 2017-га — і асобныя карыстальнікі.

Каб паўдзельнічаць у краудфандынгу, не трэба заводзіць асобны кабінет ці электронны кашалек. Ахвяраваць можна адной кнопкай — уводзіш толькі дадзеныя карткі і суму, якую хочаш пералічыць.

«Грошы пераводзяцца праз сыстэму stripe. Гэта самы проста спосаб ахвяраванняў на сёння», — тлумачыць адзін з арганізатараў збору Франак Вячорка.

«Ноч расстраляных паэтаў» у 2018 годзе, фота Волі Афіцэравай.

За два дні на «Ноч расстраляных паэтаў» сабралі больш за 1600 даляраў — 81% ад патрэбнай сумы. Грошы ахвяравалі 90 чалавек. Сярод іх — дырэктар «Кінаконга» Андрэй Кім, дырэктар «Арт-сядзібы» Алесь Снег, актывіст Антон Матолька, выкладчыца Юлія Чарняўская.

«Цяпер выдадзены плакаты, флаеры, плануем яшчэ буклеты і іншую прадукцыю. Калі што са сродкаў застанецца, будзем перадаваць іх на іншыя праекты па тэме Курапатаў і расстрэльнай ночы», — паведаміў Зміцер Дашкевіч.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»4

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране2

Учора ў Беларусі было да +13°C1

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі2

Гэтая сумка вярнулася ў моду — і, здаецца, надоўга1

Ізраіль наносіць удары па цэлях у Ліване

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»4

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць