Літаратура

Стаў вядомы кароткі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў вызначылі 9 кніг, якія ўвайшлі ў кароткі спіс прэміі 2019 года. Сёлетні кароткі спіс складаецца з 3 кніг у кожнай з трох намінацый.

Пераклад прозы:

Марыя Мартысевіч — Ігнат Карповіч «Сонька» (пераклад з польскай мовы). Выдавецтва «Логвінаў», Вільня.

Марына Шода — Вольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых» (пераклад з польскай мовы). Выдавецтва «Логвінаў», Вільня.

Сяргей Шупа — Мойшэ Кульбак «Мой панядзелак» (пераклад з ідышу). Выдавецтва «Вясна», Прага.

Пераклад паэзіі:

Антон Францішак Брыль — Марк Валерый Марцыял «Выбраныя вершы» (пераклад з лацінскай мовы). Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Андрэй Хадановіч — Арцюр Рэмбо «Выбранае» (пераклад з французскай мовы). Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Юлія Цімафеева — Уолт Уітмэн «Выбраная паэзія» (пераклад з англійскай мовы). Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Пераклад дзіцячай кнігі:

Надзея Кандрусевіч — Свэн Нурдквіст «Мітусня ў агародзе» (пераклад са шведскай мовы). Выдавецтва «Кнігазбор», Мінск.

Надзея Кандрусевіч — Юя Вісландэр «Ёрдзіс» (пераклад са шведскай мовы). Выдавецтва «Коска», Мінск. 

Юлія Цімафеева — Стыян Холе «Лета Гармана» (пераклад з нарвежскай мовы). Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск.

Уручэнне прэміі адбудзецца 26 кастрычніка а 16.00 у прасторы ZAL#2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).

У журы прэміі Шэрмана ўвайшлі: паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Вера Бурлак, перакладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Марына Казлоўская, перакладчыца, магістр філалагічных навук Кацярына Маціеўская, філолаг, літаратуразнаўца, крытык Ціхан Чарнякевіч, перакладчыца, пісьменніца, кандыдат філалагічных навук Ганна Янкута.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Мясцовы дабрачынны фонд «Вяртанне».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана2

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?49

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі31

ЗША не далучаюцца да Ізраіля ў вайне з Іранам2

Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана2

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць