праз дзесяць з паловай гадоў пасля здзейсненага ім цяжкага злачынства — рабунку банку на захадзе краіны.
37‑гадовая беларуска выдала нямецкаму правасуддзю сужэнца праз дзесяць з паловай гадоў пасля здзейсненага ім цяжкага злачынства — рабунку банку на захадзе краіны.
Пра здарэнне, якое адбылося ў верасні 1998 г. непадалёк ад Аахена, у той час шмат пісала нямецкая прэса. Рабаўнік у масцы і з пісталетам з’явіўся ў вясковым банку, калі там не было кліентаў, а толькі пяць супрацоўнікаў. Мужчыну ўдалося іх запалохаць, і яны аддалі яму ўсю гатоўку (21.535 дойчмарак). Нягледзячы на тое што рабаўніка зафіксавала відэакамэра, паліцыя яго не знайшла.
Тады дырэкцыя Aachener Bankhaus Delbrück нават паабяцала 2000 марак таму, хто дапаможа ў пошуку злачынца. Сёлета 40‑гадовага рабаўніка, які паходзіць з Беларусі, выдалі без ніякай узнагароды.
Паводле супрацоўнікаў аахенскай паліцыі, падставай для звароту жанчыны да нямецкага правасуддзя стала тое, што муж апошнім часам жорстка збіваў яе і двух іхніх дзяцей.
Выпадак з рабункам банку быў названы сярод розных іншых фактаў. Жанчына ўзгадала, як пры канцы 1998 году муж сам прызнаўся ёй у гэтым.
Сужэнцы знаходзіліся ў шлюбе ад 1994 году. Напачатку ў Нямеччыну з’ехаў мужчына, а праз некалькі гадоў, у 2000‑м, да яго прыехалі жонка з дзецьмі.
40‑гадовага беларуса арыштавалі толькі сёлета ў лютым у Гановеры. Перад гэтым паліцыя збірала доказы паводле аналізаў ДНК.
Каментары