Грамадства2222

Людзей упершыню ўнеслі ў спіс «дармаедаў» і яны ўбачылі астранамічныя жыроўкі. Але ўсё не так проста

Чытачы «Нашай Нівы» з Мінска даслалі ў Рэдакцыю некалькі дзіўных квітанцый аб квартплаце за верасень.

Сумы ўражваюць — 273 рублі ў аднаго чалавека, 220 рублёў у іншага. Кватэры — двухпакаёвыя.

У абодвух маёмасць зарэгістраваная на сваякоў, якія па беларускіх законах сталі лічыцца «дармаедамі». 

Мы праглядзелі жыроўкі, каб разабрацца, адкуль вылезлі такія шалёныя лічбы.

Аказалася, што справа ў «эканамічна абгрунтаваным тарыфе» на падагрэў вады, які складае 88,99 рублёў за Гкал замест былых 18,48 рублёў — розніца амаль у пяць разоў!

У разліковых цэнтрах кажуць, што толькі ў сталіцы ці не тысячы людзей атрымалі жыроўкі з новымі сумамі. 

Але, аказваецца, усё не так проста. 

Справа ў тым, што камісіі, якія вызначаюць «дармаедаў», уносяць у свае спісы людзей паступова, па меры «ідэнтыфікацыі», таму, можна думаць, што ў згаданых выпадках людзі ўразіліся новымі тарыфамі, таму што ўбачылі іх упершыню. 

А як патлумачылі «Нашай Ніве» у Міністэрстве працы, на гэта можа быць накладзена яшчэ адна сітуацыя. 

«Мы разабраліся прынамсі з адной сітуацыяй: у кватэры была зверка паказанняў прыбораў уліку вады. Вадаканал высветліў, што ў гэтай кватэры не даплачвалі за ваду — плацілі менш, чым рэальна спажывалі. З улікам зверкі вады і таго, што пражывае незаняты плацельшчык камунальных паслуг, быў зроблены пераразлік па павялічаным тарыфе», — сказалі у ведамстве. 

Колькі такіх кватэр у сталіцы, невядома. 

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу6

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе4

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

Новы сплаў металу змяняе форму крыла самалёта ў палёце2

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча30

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу6

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць