Грамадства22

Лэслі Найф: Трою лічылі выдумкай, але яе знайшлі. Шмат хто і Беларусь лічыць выдумкай

Фронтмен легендарнага беларускага метал-гурта Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў (Lesly Knife) далучыўся да флэшмобу #Ночпаэтаў. Музыка прачытаў ўрывак з «Іліяды» Гамера, перакладзены на беларускую мову Браніславам Тарашкевічам.

«Трою лічылі выдумкай, але яе знайшлі. Шмат хто й Беларусь і беларускую мову лічыць выдумкай. Але мы ёсць, мы тут. І мы будзем тут», — напісаў Уладзіслаў Наважылаў.

Флэшмоб напярэдадні акцыі памяці «Ноч расстраляных паэтаў», якая пройдзе ў Курапатах 29 кастрычніка, абвясціў у сацсетках Зміцер Дашкевіч.

«Кожны можа паўдзельнічаць ва ўшанаваньні памяці нявінна забітых патрыётаў Беларусі, — напісаў ён у сваім фэйсбуку. — Прыходзьце ў Курапаты, запісвайце вершы рэпрэсаваных літаратараў і выкладайце ў сеткі пад хэштэгамі #Курапаты і #Ночпаэтаў, 

ахвяруйце сродкі на мерапрыемства і абарону Курапатаў на платформе Моламола».

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — чорная ноч у гісторыі Беларусі. За адну ноч савецкія спецслужбы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.

У 82-ю гадавіну Ночы расстраляных паэтаў адбудзецца ўшанаванне іх памяці ў Курапатах.

«Гэта ня акцыя і ня мітынг, — напісаў у фэйсбуку Зміцер Дашкевіч. — Фармат — сьціплы і годны: будуць гучаць адпаведныя месцу і даце спевы, творы рэпрэсаванай літаратуры, малітвы. Далучайцеся і запрашайце сяброў!»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў5

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ25

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч11

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць