Здарэнні33

У Гродне бацька забраў 5-гадовага сына з садка — яны зніклі

Міліцыя шукае 5-гадовага хлопчыка з Гродна, якога раніцай 28 кастрычніка бацька забраў з дзіцячага садка і звёў у невядомым накірунку. Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Ідзе вышук 5-гадовага Міхаэля Якімчыка, які жыве з мамай у Гродне па адрасе: праспект Дзяржынскага, 25б.

Раніцай у панядзелак, 28 кастрычніка, каля 11.00, яго бацька прыйшоў у дзіцячы садок № 78 на праспекце Дзяржынскага, 121/1, і забраў сына.

Як распавялі родныя хлопчыка, яго бацькі развяліся ў гэтым годзе і жылі асобна, але мужчына не жадаў з гэтым мірыцца.

«Наконт дзіцяці накшталт мірна дамовіліся: ён браў сына на пару гадзін, вадзіў куды-небудзь і пры гэтым заўсёды вяртаў. Яна была не супраць. А ўчора забраў дзіця — на званкі не адказвае, са сваёй кватэры ўсе рэчы забраў, кажуць, нібыта ў кагосьці ўзяў у пазыку 5 тысяч рублёў — і знік», — распавяла цётка Міхаэля Алёна Корзан.

Паводле дадзеных пошукавага атрада «Анёл», мужчына мог адправіцца з дзіцем у Мінск, але ён можа быць і ў любым іншым пункце краіны.

У апошні час мужчына не працаваў.

Сям’я асабліва хвалюецца за дзіця, бо яно засталося з бацькам, у якога сур’ёзныя праблемы з сэрцам (ёсць інваліднасць).

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць