Здарэнні66

Хабар за «Кастрацыю ката»

За незаконна заробленыя 350 тыс. рублёў. асістэнт кафедры хірургіі Віцебскага медычнага атрымаў 6 гадоў турмы.

Да шасцi гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi асуджаны асiстэнт кафедры хiрургii Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны.

За год ён незаконна зарабiў 350 тысяч рублёў. І трэба было парушаць закон?

Васiль Iванавiч (назавём яго так) прымаў залiкi па прадмеце «Аператыўная хiрургiя з тапаграфiчнай анатомiяй». Для непадкаваных чытачоў, напэўна, сама назва прадмета вельмi складаная. А будучым ветэрынарам неабходна ведаць усе нюансы.

Выкладчык быў строгiм.

Вось адна студэнтка двойчы спрабавала абаранiць курсавую работу па тэме… «Кастрацыя ката». Бедная студэнтка, а як шкада ката!
Дык вось, чапляўся асiстэнт да чаго‑небудзь у рабоце i адзнаку не ставiў.

Затое iншыя студэнты разумелi: можна «знайсцi падыход» да выкладчыка. Па акадэмii хадзiлi чуткi — за 30 тысяч можна i залiк атрымаць без праверкi ведаў, ды i курсавую работу абаранiць, атрымаўшы неабходную ацэнку.

Як паведамiла «Звяздзе» старшы памочнiк пракурора Вiцебскай вобласцi Iрына Таўтын, у ходзе следства выявiлi некалькi такiх студэнтаў. Сумы хабару былi розныя — ад 20 да 45 тысяч рублёў. Чатыры студэнткi перадалi асiстэнту 140 тысяч рублёў за выстаўленне станоўчых адзнак па курсавых работах i допуск да здачы экзамену па прадмеце «Аператыўная хiрургiя».

Нельга не ўзгадаць i памочнiка асiстэнта — студэнта гэтай жа акадэмii. Ён фактычна быў пасрэднiкам: перадаваў залiкоўкi студэнтаў i «ахвяраваннi». За сваю дзейнасць атрымлiваў усяго па 5 тысяч рублёў з чалавека за аказаныя паслугi. Невялiкiя грошы, але ў студэнта лiшнiх не бывае. На ганарар за «здзелку» пiва папiць можна, цыгарэт купiць. У вынiку студэнт гэты ад усёй душы «здаў» асiстэнта праваахоўным органам.

Паводле слоў памочнiка пракурора Кастрычнiцкага раёна Вiцебска Юлii Лазарэнкi, па загадзе раённай пракуратуры ў акадэмii ўзмацнiлi кантроль. У прыватнасцi, абарона курсавых работ цяпер будзе прымацца камiсiяй у складзе не менш за два чалавекi. Выкладчыкi разам з загадчыкамi кафедры абавязаны высветляць прычыны дрэннай вучобы i пропуску заняткаў студэнтамi. Яшчэ абавязаны паведамляць студэнтам канкрэтна — у якi дзень будзе праводзiцца залiк, а якой гадзiне. Больш за тое, студэнтам рэкамендавана паведамляць дэкану пра выпадкi, калi, на iх погляд, выкладчыкi «чапляюцца» да дробязяў альбо несправядлiва ставяцца да iх. Пра гэта, дарэчы, можна паведамiць i пiсьмова, кiнуўшы скаргу ў спецыяльную скрынку.

Аляксандр Пукшанскі, Звязда

Глядзі таксама:
Кіроўца, што збіў пяцёх дзяцей (двое памерлі), атрымаў сем гадоў пазбаўлення волі

Каментары6

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Баранавіцкая раёнка расказала гісторыю пра кацяня ў слоіку. Міліцыя назвала гэта фэйкам, створаным дзеля хайпу

Беларуская каманда «Доктар Хаус» так сабе жартавала з Беларусі і беларусаў у расійскім шоу21

Беларусы ў 2025‑м яшчэ актыўней куплялі новыя машыны. Ці ўдалося пабіць абсалютны рэкорд і якія маркі ў топе?5

Ціханоўская падарыла Наўроцкаму некалькі кніг на беларускай мове. Якія?11

НАБУ апублікавала праслухоўванне з Юліяй Цімашэнка АЎДЫЯ20

«Апошняя рэстайлінгавая версія цюбінгу». У Рэчыцы каталіся з горкі… у труне

Уіткаф і Кушнер збіраюцца прыехаць у Маскву і сустрэцца з Пуціным2

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць