Здарэнні33

Кіроўца, што збіў пяцёх дзяцей, атрымаў сем гадоў пазбаўлення волі

Ён збіраецца абскардзіць прысуд

Вадзіцель, які збіў у кастрычніку 2008 года ў горадзе Ветка пецярых дзяцей, абскардзіць у Гомельскім абласным судзе прызначанае пакаранне.

Як паведамілі БелаПАН у судзе Веткаўскага раёна, 30 студзеня 34‑гадовы мужчына быў прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі. Ён абвінавачваўся па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, калі мела месца па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб), а таксама па ч. 3 арт. 159 (заведамае пакіданне ў небяспецы).

У абласным судзе разгляд касацыйнай скаргі прызначаны на 11 сакавіка.

Нагадаем, 5 кастрычніка прыкладна апоўначы ў Ветцы

п’яны вадзіцель на неасветленым участку дарогі збіў чатырох хлопчыкаў 10, 12, 13 і 15 гадоў і 14‑гадовую дзяўчынку.
Дзеці вярталіся дадому пасля канцэрта і салюту ў гонар Дня горада.

Вадзіцель уцёк з месца здарэння і не паведаміў аб ДТЗ у міліцыю або хуткую дапамогу. Дзяцей знайшлі прахожыя, усе яны былі дастаўлены ў бальніцу з цяжкімі траўмамі.

У раённым судзе адзначылі, што абвінавачаны паводзіў сябе абуральна, сваю віну прызнаваў часткова. Ён адмаўляў, што ў момант ДТЗ знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, сцвярджаў, што выпіў пасля здарэння. Вадзіцель быў затрыманы на працягу гадзіны пасля наезду на дзяцей, на месцы ДТЗ застаўся нумарны знак яго аўтамабіля. У крыві абвінавачанага было знойдзена 2,6 праміле алкаголю. Толькі ў апошнім слове мужчына раскаяўся і папрасіў прабачэння ў пацярпелых і іх сваякоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць