Песні ў цягніку — гэта ўчарашні дзень. Цяпер моладзь аддае перавагу танцам.
Прынамсі моладзь, якую аб’яднала любоў да народных танцаў.
Адна з танцорак, Аліцыя Крымоўская, расказала «Нашай Ніве»:
«Мы вярталіся ў Мінск з Міханавічаў, дзе адбылося адкрыццё зімовага сезону танцаў. А пасля розных танцавальных вечарынак нам цяжка расстацца, і мы працягваем імпрэзу да апошняга. У нас толькі адзін крытэрый: не замінаць іншым, але вагоны электрычкі позна ўвечары зусім пустыя, таму дазваляем сабе такое «хуліганства». Танчыць жа можна паўсюль. А ў гэты раз да нас прыехалі замежныя госці з Польшчы і Грузіі і яны таксама адразу далучыліся да скокаў», — расказала Аліцыя.
-
Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім войскам
-
Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі
-
Піт Паўлаў: «У N.R.M. былі і дзікая папулярнасць, і наватарства. Зробім апошнія канцэрты прыгожымі»
Каментары