Улада22

Лукашэнка падзякаваў аўстрыйскім лідарам за прыём беларускай дэлегацыі ў Вене

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка накіраваў лісты федэральнаму прэзідэнту Аўстрыі Аляксандру Ван дэр Белену, старшыні Аўстрыйскай народнай партыі Себасцьяну Курцу і старшыні Нацыянальнай рады Аўстрыі Вольфгангу Саботку за цёплы прыём і гасціннасць, аказаныя беларускай дэлегацыі ў час афіцыйнага візіту ў Аўстрыю. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«Высока ацэньваю атмасферу адкрытасці і ўзаемнай павагі, у якой прайшлі перамовы ў Вене. Размовы шырокага кола пацвердзіла наяўнасць значнага патэнцыялу развіцця беларуска-аўстрыйскіх адносін у розных галінах і зацікаўленасць бакоў у паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў лісце Аляксандру Ван дэр Белену. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей дазволіць краінам выйсці на якасна новы ўзровень узаемадзеяння, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Себасцьяну Курцу за змястоўную гутарку, якая прайшла ў традыцыйна цёплай і добразычлівай атмасферы. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, абмяняліся думкамі па актуальных міжнародных праблемах. «З задавальненнем адзначаем нязменную блізкасць нашых поглядаў на шматлікія выклікі, якія стаяць перад абедзвюма краінамі і Еўропай у цэлым, і шляхі іх вырашэння, а таксама глыбокую узаемную зацікаўленасць у развіцці беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне эканомікі, — падкрэсліў Лукашэнка. — Спадзяюся на працяг нашага прыязнага дыялогу і заўсёды буду рады вітаць вас на беларускай зямлі».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць