Культура22

Выйшла кніга лекцый З.Шыбекі «Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет»

ў выдавецтве ЕГУ ў Вільні.

Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый / Захар Шыбека. — Вільня: ЕГУ, 2009. — 372 с.

Вучэбна‑метадычны дапаможнік пра станаўленне гарадской цывілізацыі ў Беларусі і свеце складаецца з трох раздзелаў: гісторыя горада, урбанізацыя, гараджане.

Гісторыя гарадоў Беларусі і свету паказаная храналагічна, паралельна і параўнальна, праблемы сучаснасці Беларусі — з рэтраспекцыямі ў мінулае і ў кантэксце сусветных працэсаў. Урбанізацыя даследуецца ў сувязі з развіццём эканомікі і гарадской культуры, узаемаадносінамі вялікіх і малых гарадоў і даміноўнай роллю сталіцы.

Аўтар разглядае такія аспекты, як ментальнасць гараджанаў, гарадскі камфорт, гарадское самакіраванне і горадабудаўнічая палітыка. Выданне прыдатнае для выкарыстання ў якасці дапаможніка па спецкурсе «Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет» (сёння выкладаецца ў ЕГУ). Кніга будзе цікавая і карысная шырокаму колу чытачоў.

І. ГОРАД

Лекцыя 1. Уводзіны ва урбаністыку. Першыя cтаражытныя гарады.ІІІ тыс. да н. э. — V ст. н. э.
Лекцыя 2. Сярэднявечны горад. V—XV стагоддзі
Лекцыя 3. Гарадскія паселішчы ранняга Новага часу. XVI — канец XVIII ст.
Лекцыя 4. Гарады позняга Новага і Найноўшага часу. Канец XVIII — XX ст.

ІІ. УРБАНІЗАЦЫЯ

Лекцыя 5. Урбанізацыя і эканамічны прагрэс
Лекцыя 6. Роля сталіцы
Лекцыя 7. Сістэмы гарадоў і праблемы невялікіх гарадскіх паселішчаў
Лекцыя 8. Гарадская культура і гарадскі турызм

ІІІ. ГАРАДЖАНЕ

Лекцыя 9. Гарадскі камфорт і яго цана
Лекцыя 10. Ментальнасць беларускіх гараджанаў
Лекцыя 11. Гарадское самакіраванне
Лекцыя 12. Горадабудаўнічая палітыка і інтарэсы гараджанаў

ў Вільні кнігу можна набыць у асістэнта універсітэта ў адміністрацыйным корпусе ЕГУ (вул. Тауро, 12, 2-гі паверх) і ў бібліятэцы ЕГУ (вул. Валакупю, 5, 1 паверх, аўд. 114), а таксама ў віленскай краме «Академічная кніга».

Наконт набыцця кнігі ў іншых краінах просяць звяртацца на [email protected].

Больш падрабязна пра кнігу на ehu.lt

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім33

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць