Свет33

Самага вядомага фігуранта «маскоўскай справы» Ягора Жукава прысудзілі да трох гадоў умоўна 

ТАСС

Кунцаўскі суд Масквы прысудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна студэнта-палітолага Вышэйшай школы эканомікі 21-гадовага Ягора Жукава. Такое рашэнне вынесла суддзя Святлана Ухналёва, перадае РБК.

Пракурор патрабаваў для Жукава чатыры гады рэальнага тэрміну ў калоніі. Суд палічыў даказаным, што Жукаў «здзейсніў публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці», імкнучыся ўцягнуць у яе «неабмежаванае кола карыстальнікаў інтэрнэту». У відэароліках у блогу Жукава суд пабачыў «заклікі да змены ўлады ў Расіі, у тым ліку гвалтоўным шляхам», а таксама заклікі да такіх спосабаў бунту, як нявыплата падаткаў або выраб фальшывых грошай, адзначыла Ухналёва. Суддзя спаслалася на высновы экспертаў-крыміналістаў, прыцягнутых да справы следствам: яны адзначылі, што ў відэароліках Жукава прысутнічае «ідэя нянавісці да ўлады як крыніцы бед насельніцтва».

Меркаванне абароны (адным з адвакатаў быў Ілля Новікаў) пра тое, што ведамасныя эксперты не валодаюць неабходнай кваліфікацыяй і адукацыяй, суд палічыў надуманымі. «Указанне абароны на тэндэнцыйнасць следства не знаходзіць свайго аб'ектыўнага пацвярджэння», — таксама заключыла Ухналёва.

Падтрымаць Жукава на суд прыйшлі галоўны рэдактар ​​«Новай газеты» Дзмітрый Муратаў, прарэктар ВШЭ Валерыя Касамара, сустаршыня Маскоўскай Хельсінкскай групы Валерый Баршчоў. У будынку суда ў часе пасяджэння сабраліся дзясяткі чалавек, якія скандавалі «Адпускай» і «Прысуд усяму пакаленню».

Ягор Жукаў — самы вядомы фігурант «справы 27 ліпеня», заведзенай у дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць адмовы рэгістраваць апазіцыйных кандыдатаў у Масгардуму. Ён аўтар палітычнага відэаблогу. Пасля арышту Жукава асабістыя паручальніцтвы за яго падпісалі 612 чалавек, у тым ліку больш за 300 выкладчыкаў ВШЭ.

Раней на судах студэнта падтрымлівалі акторка Чулпан Хаматава, пісьменнік Дзмітрый Быкаў і рэпер Oxxxymiron — апошні быў гатовы ўнесці за Жукава заклад у 2 млн расійскіх руб. Галоўныя рэдактары «Эхо Москвы» і «Новай газеты» Аляксей Венядзіктаў і Дзмітрый Муратаў далі суду гарантыю, што ў выпадку вызвалення Жукава гатовыя ўзяць яго на працу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы8

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі11

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт32

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць