Кіно1616

«Нікому нічога не даказваю». Ігар Сігоў сустрэўся з сынам, якога за 28 гадоў бачыў толькі двойчы

Заслужаны артыст Беларусі Ігар Сігоў здзівіў сваіх прыхільнікаў. Але не новай роллю, а тым, што ў эфіры расійскага тэлебачання пагадзіўся зрабіць тэст ДНК, каб пераканацца, што яго сын Ілля Салко сапраўды родны.

Шоу «На самай справе» вядзе Дзмітры Шэпелеў. Героем адной з перадач і стаў 50-гадовы акцёр Ігар Сігоў.

Падчас эфіру Ігар Сігоў сустрэўся са сваім сынам Іллёй Салко, з якім раней за 28 гадоў бачыўся толькі двойчы.

Ілля нарадзіўся ў шлюбе з Людмілай Салко. У перадачы Ігар Сігоў расказаў, што гэта вяселле было спантанным, а цяжарнасць нявесты зусім не ўваходзіла ў планы Ігара. Таму акцёр і вырашыў, што Людміла зацяжарала не ад яго.

Ілля ж у сваю чаргу прыгадаў, што за свае 28 гадоў бачыўся з бацькам толькі двойчы. У другі раз, калі Ілля звярнуўся да бацькі пазычыць грошай на адукацыю, Сігоў грошы пазычыў, але папрасіў сына праз Людмілу яго больш не турбаваць: «Я не магу забяспечваць дзве сям’і», — сказаў тады Сігоў. 

Вынікі ДНК-тэста, канверт з якімі Сігоў адкрыў проста ў эфіры, паказалі, што Ілля на 99,9% — сын Ігара Сігова.

Пасля эфіру на Ігара абрынулася хваля крытыкі: маўляў, навошта дзеля грошай было сябе так ганьбіць.

«Наша Ніва» спыталася ў акцёра Сігова, ці не пашкадаваў ён пра свой удзел у гэтай перадачы.

«Пасля таго, як у 2011 годзе ў мяне здарыўся інфаркт, я стаў больш разважлівым. Нікому нічога не даказваю, стараюся ні з кім не спрачацца. А ўдзел у гэтай перадачы дапамог мне зразумець, хто мой сапраўдны сябар і добра мяне ведае, а хто мяне не ведае зусім і паверыў толькі ў тое, пра што ішла гаворка ў перадачы», — адказаў Ігар Сігоў.

Па словах Ігара Сігова, ён ніколі не адмаўляўся ад сына. Падтрымліваў з ім адносіны, а бачыў яго толькі два разы ў жыцці, бо Ілля жыве ў іншай краіне, у Балгарыі.

Ад адказу на пытанне, колькі Сігову заплацілі за ўдзел у праграме, Ігар ухіліўся: «Я падпісаў паперу, што не буду распавядаць, як насамрэч усё адбывалася.

Вы ж самі ведаеце, як робяцца ток-шоу на тэлебачанні, чаго ў мяне пытаецеся? Я, са свайго боку, не сказаў ні аднаго слова няпраўды пра сына, іншая справа, як была пададзеная інфармацыя. А дзе там праўда, вырашаць толькі гледачу»? — кажа Ігар Сігоў.

У каментарах да перадачы знаёмы Ігара піша, што Сігову за ўдзел у праграме Шэпелева «На самай справе» заплацілі 2000 даляраў.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае13

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву6

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае13

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць