18 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. У першай палове дня на значнай частцы тэрыторыі рэспублікі захаваецца туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, у другой палове дня па Віцебскай вобласці парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра +5.. + 11°С.
У Мінску: без ападкаў. У першай палове дня месцамі па горадзе захаваецца туман. Тэмпература паветра раніцай +3.. +5°С, днём +5.. +7°С, увечары +5.. +7 С.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары